Пашыраем культурны запас на wiki-дне
Wiki-дзень, арганізаваны Фаланстэрам, праходзіў 17 жніўня ў Арт-Сядзібе. Сабраліся людзі, зацікаўленныя працай з вікі, рэдактары беларускай вікіпедыі. Удзельнікі абменьваліся ведамі і дадавалі артыкулы ў Вікіпедыю.
Сустрэча пачалася з выступа рэдактара класічнай беларускай версіі (тарашкевіцы) Паўла Сяліцкаса (Wizardist). Ён горача расказваў пра этапы лагіна, наладкі акаўнта, некаторыя асаблівасці вікіразметкі, агульныя "правілы добрага тону" сярод рэдактараў і адміністратараў.

Рухавік Вікімедыі - гэта своеасаблівая сацыяльная сетка, дзе у кожнага юзера ёсць свая старонка і форум для камунікацый. Па змоўчанню ў наладках уключана кнопка "віківізатар", якая ва ўжо напісаным тэксце змяняе злучок на працяжнік, раўняе двукоссе і робіць тэкст прывабным для чытання. Таксама ў тарашкевіцы ёсць і кнопка "тарашкевізатар". Яна ператварае тэкст на наркамаўке ў тэкст на тарашкевіцы.
Цікава было назіраць за вікіпедыстамі, іх камунікацыяй паміж сабой. Як салдаты адзінага фронта, яны дапаўнялі і падказвалі адзін аднаму. Не мела значэння, да якой беларускай вікіпедыі яны адносяцца (у 2007 годзе беларуская Вікіпедыя падзялілася на дзве: з афіцыйным правопісам і з класічным).

Вікіразметка - нескладаная ў засвойванні мова разметкі, але і яе трэба вывучыць, каб яна не стала бар'ерам для размяшчэння артыкулаў. Рэдактары запрашаюць ўсіх, у каго ёсць пытанні па разметцы і тэмам артыкулаў, задаваць свае пытанні на форуме (форум тарашкевіцы, форум наркамаўкі).
Працягнулі практычным блокам. Некаторыя з удзельнікаў падрыхтавалі свае артыкулы для размяшчэння, рэдактавалі іх, вярсталі і кансультаваліся з вопытнымі адміністратарамі. Разглядалі пытанні: як дадаваць спасылку на вікісховішча, як працаваць з геалакацыяй і мапамі.

А вось і пяць правілаў вікіпедыі:
- вікіпедыя - гэта энцыклапедыя;
- прытрымліваецца нейтральнай кропкі гледжання;
- з'яўляецца свабоднай для выкарыстання;
- падтрымлівае ветлівасць зносін;
- не мае строгіх правілаў, акрамя гэтых.
У заключнай частцы сустрэчы Вольга Сітнік (Хомелка) з афіцыйнага беларускага раздзелу распавяла пра Wikisource-рэсурс, які прадстаўляе сабой онлайн бібліятэку. Кожны твор вікібібліятэкі неабходна дэталёва апрацоўваць: распазнаваць адсканіраваны тэкст, размяшчаць у ім спасылкі на паняцці.
Вікі-дзень скончыўся і яго вынікам сталі новыя размешчаныя артыкулы:
Фаланстэр і супольнасць беларускай вікіпедыі запрашае да дадавання новых артыкулаў і пашырэння культурнага запасу беларускай мовы!

