"dictum - factum"

Патрэбен сайт? Табе на Drupal-злёт

чцв, 11/01/2012 - 18:30

Drupal-злёт аб'яўляе конкурс для сацыяльных праектаў, ініцыятыў і арганізацый па стварэнню для ніх сайта за адзін дзень.

Калі ў вас ёсць група ў сацсетках, але няма сайта, і патрэбна пляцоўка для распаўсюду ідэй і спосабаў рашэння грамадскіх праблемаў - прымайце ўдзел у конкурсе стартапа!

На адзін дзень актывісты Drupal-злёта адкрыюць майстэрню па стварэнню сайта і каманда распрацоўшчыкаў у рэальным часе будзе збіраць сайт для пераможца.

Да ўдзелу запрашаюцца накамерцыйныя сацыяльныя праекты, ініцыятывы і арганізацыі з Беларусі.

Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца на сайце Drupal-злёта і падаць свой праект на галасаванне. Потым далучыць да галасавання за праект сяброў і рыхтаваць бачанне будучага сайта.

У выніку будзе вызначаны адзін праект, які будзе рэалізаваны падчас Drupal-злёта.

Важна! Пры стварэнні сайта абавязкова прысутнасць прадстаўніка праекта. Таксама неабходна падтрымка сайта ў працоўным стане пасля яго заканчэння.

Спяшайцеся! Конкурс працягнецца да 5 снежня!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.