Пірацкі буккросінг у Фаланстэры
пят, 04/11/2014 - 22:30
На днях кнігі Фаланстэра былі зарэгістраваныя на сайце Буккросінга Беларусі.
У Мінску да нядаўняга часу налічвалася 21 "бяспечная палічка" буккросінга, але цяпер іх стала 22.

У бібліятэцы Фаланстэра назюіралася дастатковая колькасьць цікавых кніг і цяпер для іх настаў час убачыць свет. Можна прыйсці і ўзяць кнігу ў любы час, калі праводзяцца мерапрыемствы. Каляндар падзеяў ёсць на нашым сайце.

Больш за 90 кніг Фаланстэра чакаюць новых чытачоў. Таксама можна папаўняць палічку сваімі кнігамі.

Чытаем! Думаем! Дзейнічаем!
*Буккросінг – сусветны рух па вольным абмене кнігамі, які становіцца ў нашай краіне ўсё больш папулярным. Працэс буккросінга заснаваны на прынцыпе "прачытаў – аддай іншаму". Можна пакідать свае кнігі ў любых грамадскіх месцах, але лепей, каб кніга чакала свайго наступнага чытача на "бяспечнай палічцы", дзе за ёй могуць прыглядзець.
Адрас:
г. Мінск, вул. Захарава 77а, пад'езд 5, паверх 1Н, пакой 2Б.
Доступ:
Кожны 2-гі аўторак месяца з 18:00 да 20:00 або падчас мерапрыемстваў.
