Практыка ў Фаланстэры. Першыя ластаўкі
Улетку-ўвосень Фаланстэр працягвае набор студэнтаў, ахвотных прайсці практыку і паўдезельнічаць у праектах моладзевай арганізацыі. Заяўкі на ўдзел афармляйце адразу тут.
Уражанні
Дзеліцца сваімі ўражаннямі ад практыкі Елізавета Іванова, адна з тых студэнтак, якая ўжо прайшла «агонь, ваду і медныя трубы»:
«Выдатна, што арганізацыя прадастаўляе магчымасць папрацаваць над рэальнымі і рознапланавымі задачамі, вельмі радуе магчымасць зрабіць свой карысны ўнёсак да агульнай справы і пры гэтым рэалізаваць сябе. Таксамам Фаланстэр дае немалаважную практыку камунікацыі і працы ў калектыве. Важным плюсам з’яўляецца атрыманне новых ведаў, якіх не даюць ва ўніверсітэце. За час практыкі я паспела папрацаваць з мноствам інструментаў, асабліва карыснай мне падалася праца з wiki. Вельмі спадабалася свабодная атмасфера зносінаў і сяброўская каманда».
За апошнія тры месяцы ў Фаланстэры практыкаваліся 6 студэнтаў. Гэта быў цікавы досвед не толькі для практыкантаў, але і для дасведчаных актывістаў арганізацыі. Ім даводзілася хутка ўключаць новага чалавека ў курс справаў. Не толькі хутка, але і дакладна ставіць задачы; пераключацца а однаго накірунку на іншы; рабіць хуткую і рознабаковую ацэнку сітуацыі і выніку працы; назіраць за якасцю і глыбінёй ствараемага прадукта (афіша, тэкст, пераклад, мерапрыемства).
Накірункі
У наступныя паўгады-год Фаланстэр сфакусуецца на наступных накірунках:
арганізацыя падзей. У планах шэраг праектаў: фэст буккросінгу, велакампанія «Мяняй правілы!!», развіццё філіяла Творчых Абшчын (Creative Commons) і інш.
праграмаванне. Працягваецца праца над мадэрнізацыяй тэхнічнайй інфраструктуры арганізацыі. Студэнты змогуць праявіць свае веды ў php, javascript, lamp, наладках сервераў linux, сетак, працы з cubieboard, hackberry, мештэхналогіямі, cms drupal і да т.п.
адміністраванне і дакументазварот. Фаланстэр пастаянна ўдасканальвае працу ў кіраванні інфармацыяй арганізацыі, а таксама развівае лічбавы накірунак дакументазвароту.
клубы і каманда. Тут будуць запатрабаваныя развіццё педагагічных навыкаў па разнастайных прыкладных галінах, а таксама ўзаемадзеянне іх з тэхналогіямі (анлайн інструменты, рэалкі);
юридичны, мастацкі, журналісцкі, пераклады, медыя накірунак і да т.п.
Усё, што апісана ў нашым першым анонсе таксама працягваецца.
Са свайго боку Фаланстэр гатовы аператыўна падрыхтаваць і даслаць дакументы, пагаджэнні, запыты, неабходныя вашаму ўниіверсітэту, каледжу, ліцэю.
Фаланстэр: Стварае! Адкрывае! Дзейнічае!
Наш кантакт: falanster.by@gmail.com
Запоўніць анкету можна тут.
Яшчэ пагартайце FAQ па практыцы.

