Раскрываем тэму кіно ў беларускай Вікіпедыі
12 красавіка Фаланстэр зладзіў майстар-клас па рэдагаванню Вікіпедыі па тэме кіно ў межах фестывалю Cinema Perpetuum Mobile (СРМ) у партнёрстве з Кінаклуб.Орг і Беларускім Калегіюмам.

На пачатку сустрэчы пазнаёміліся паміж суполкамі і паслухалі распавяд пра кінафестываль СРМ ад Ліны Мядзведзевай і Дзяніса Шэка, і пра праект Фаланстэра - Вікіфікацыя.
Наступным крокам быў мазгавы штурм на тэму кіно, большасць закранутых ідэй датычыліся беларускага кіно, сучасных актыўных дзеячаў.

Затым удзельнікі падзяліліся на групы і кожная група абрала тэму для першага артыкула. У вызначэнні самых актуальных тэмаў да раскрыцця дапамагалі эксперты Вольга Раманава і Максім Карпіцкі.

Фаланстэр у вікі-асобах Mr.Zabej і Svetit распавялі пра асноўныя правілы Вікіпедыі, прынцыпы і магчымасці. Паказалі, як дадаваць і рэдагаваць вікіпедыйны тэкст, як працаваць з разметкай: ствараць загалоўкі, спасылкі, катэгорыі, дадаваць шаблоны ды зноскі. Вікіпедысты Alaksiej i Andrus91 актыўна дапамагалі сваімі парадамі і дапаўнялі расповяд пра Вікіпедыю.

Напрацягу некалькіх гадзін былі створаны артыкулы:
Крыху больш пра кіно на беларускай мове ў Вікіпедыі - крок да ўзбагачэння нашай культуры!

Вікіфікацыя працягваецца, і мы гатовыя праводзіць майстар-класы для іншых зацікаўленых суполак і дапамагаць жадаючым асобна. Пішыце falanster.by@gmail.com

