Шукаем валанцёраў на Drupal-злёт
Пачалася бачная частка падрыхтоўкі да другога Drupal-злёта.
Зараз безліч справаў па арганізацыі Злёта, таму мы жадаем папоўніць нашу каманду валанцёрамі. Валодаць Drupal неабавязкова. Хапае розных задач. І для тых, хто хоча ствараць супольнасць, і для тых, хто жадае пачаць вывучаць гэту сістэму.
Ніжэй толькі невялічкі пералік з таго, што трэба:
- Змясціць у сябе на сайце ці ў блогу банэр пра злёт.
- Пісаць артыкулы ў сваім блогу, у прэсе пра будучую падзею.
- Рэтвіціць нашыя паведамленні з тэгам злёта #drupalsliot ці профіля @drupalsliot.
- Стаць валанцёрам у асноўныя дні мерапрыемства.
- Падтрымаць прызамі для кодспрынта, хакатона.
- Раздрукаваць прадукцыю (цішоткі, кубкі і г.д.).
-
Паўдзельнічаць у якасці спонсара або ўнесці ахвяраванне зараз
і яшчэ шмат рознабаковых задач.
Калі вы абярэце актыўную пазіцыю, першае і самае важнае, вы атрымаеце неацэнны вопыт арганізацыі грамадскіх мерапрыемстваў.
Другое. Вы пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі. Разам, як вядома, не толькі займальней, але часта і больш плённа спазнаваць новае.
Трэцяе. Кожны валанцёр атрымае ад арганізатараў сувенір і магчымасць апублікаваць спасылку на свой профіль на старонцы валанцёраў сайта Злёта.
Актывісты Фаланстэра гатовы дзяліцца вопытам.
Не стой убаку, будзь сацыяльным!
Звязацца з намі можна тут.

