Справаздача 2017
Фаланстэр - гэта каманда сацыяльных наватараў, якая c дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства. А таксама прасоўвае шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў свабоднай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацыяй, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.

Статэгічныя мэты на 2017 год
Што атрымалася
У 2017 годзе мы ставілі мэтай павялічыць вядомасць арганізацыі сярод мэтавай аўдыторыі (грамадскіх ініцыятыў і актывістаў, тэматычных супольнасцяў і айці-спецыялістаў), шарынг арганізацыйныйных ведаў, а таксама ўзмазненне працы з актывістамі. Хаця мы не задавалі паказчыкаў, але рэалізацыя гэтых мэтаў спраўдзіла чаканне на поўніцу.
- Мы удзельнічалі ў шэрагу мерапрыемстваў (Сакавіцкія сустрэчы, Форум Беларуска-Нямецкіх НДА, Рэмара, Экафорум), дзе пазіцыянавалі Фаланстэр.
- У тым ліку правялі шэраг майстар-класаў (па бяспечных камунікацыях, вікітэхналогіях, эканоміке шарынга).
- Праца з актывістамі і валанцёрамі ўзмацнілася праз сістэму садзейнічанняў і пастаяннага інфармавання мэтавай групы, а таксама рэалізацыі паспяховых прыкладаў практыкі, валанцёрства і стажыровак у арганізацыі.
Адной са станоўчых момантаў - гэта пачатак выкарыстання ботаў, якое дазволіла з дапамогай аўтаматызацыі сэканоміць каля 80 гадзін на руціне.
Што атрымалася часткова
Праз удзел у знешніх мерапрыемствах мы падвысілі давер. Але з большага гэта былі або разавыя камунікацыі, або папярэдняе прашчупванне партнёрства.
З унутраных мэтаў: істотна палепшана інфраструктура: абсталяваўшы адно з памяшканняў (Актавая зала) і запусцілі ўласны сэрвер (Дранік-сэрвер) у дата-цэнтры.
Праз сумеснае планаванне, больш актыўную публікацыю дзейнасці ў пабліках сацыяльных сетках, а таксама выкарыстання анлайн прылад арганізацыі каманднай працы (таск трэкеры, вікі, разумовыя мапы (mindmap), kanban дошак, crm) павысілася, як унутры камандная, так і знешняя празрыстасць, а таксама эфектыўнасць нашай дзейнасці. У той жа час канспекты вяліся не регулярна і зменшылася выкарыстанне анлайн інструментаў прыняцця рашэнняў.
Што не выканана як след, патрабуе ўвагі ў 2018 годзе
- Хаця пачалі распрацоўку, але не паспелі запусціць уласны краўдфандынг на дзейнасць, або мэтавыя праекты. На сёння (люты 2018) модуль прыема ахвяраванняў запушчаны і адбываецца распрацоўка яго наступнай ітэрацыі. Неабходны большае прасоўванне.
- Застаўся ў замарожаным стане міжнародны валанцёрскі абмен, а таксама абмен валанцёрамі на рэгіянальным узроўні. Асноўныя прычыны: адсутнасць спецыяліста па працы з міжнародным абменам, а таксама сродкаў на утрыманне валанцёраў, недастатковая праца з магчымасцямі Erasmus+ і EVS.
Каманда
Святлана Ермаковіч (праўленне, дызайн, бюракратыя)
Міхаіл Волчак (праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт)
Сяргей Яўменаў (праўленне, бухгалтар)
Уладзіслаў Аляхновіч (захавальнік Фаланстэра)
Анастасія Немчыкава (капірайтэр)
Болей
Накірунак 1. Вікі-летнік і вікіфікацыя.
Мэта: Праект пашырае адкрытыя беларускамоўныя веды ў грамадстве, а таксама равівае самакіраванне ў беларускай вікімедыйнай супольнасці.
Што атрымалася:
- Паспяхова праведзены Вікі-летнік. 19 удзельнікаў з 4 краін. Мэта: павялічыць абмен ведамі, узмацніць перасанальныя сувязі ў супольнасці, а таксама пачаць працэс больш устойлівай самаарганізацыі вікімедыя юзэр-групы. Па выніках некаторыя ўдзельнікі зладзіць персальныя або групавыя вікі-праекты.
- Вікіфікацыя: зладжана шэраг лекцыяў у розных гарадах: Магілёў, Брэст, Астравец, Мінск, Гомель, Смалявічы і інш. Наладжана сувязь з мінскімі адукатарамі.
Не рэалізаваны:
- Сістэма вікі-ботаў. Прычына: змена прыярытэта і адсутнасць глыбокіх профільных ведаў.
Кантакты:

Накірунак 2. Лічбавая майстэрня.
Гэта найбольш развіты накірунак Фаланстэра на 2017 год.
Мэта: узмацніць ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці праз больш плённае ўзаемадзеянне з супольнасцю айці-спецыялістаў.
Актыўнасці:
- Зладжана 2 буткэмпа (калі 40 удзельнікаў)
- Рэалізавана 6 праектаў, у тым ліку першая ітэрацыя модуля прыёма ахвяраванняў.
- Атрымана больш за 40 задач ад грамадскіх арганізацый.
- Прыцягнута 150 новых валанцёраў, у тым ліку айціваланцёры з іншых гарадоў Беларусі.
- Арганізавана 5 камандаў вакол праектаў.
- Праведзена 7 прэзентацый у айці-супольнасцях.
- Запушчаны сэрвер для падтрымкі ўласных праектаў.
- Запусцілі блог Майстэрні, больш за 2000 наведвальнікаў і 40+ пастоў.
- Устаноўлена партнёрскія сувязі з айці-курсамі.
Не рэалізаваны:
- Пляцоўка айціваланцёр. Асноўная прычына - змена падыхода актыўнасці.
Кантакты: Лэндзінг ЛМ

Накірунак 3. Градка.
Мэта: Папулярызацыя адкрытых ліцэнзій, а таксама прынцыпаў эканомікі пабудаванай на адкрытым кантэнце і ідэі шарынга.
Атрымалася:
- Запусцілі абноўленую старонку лэндынга на сайце Фаланстэра.
- Правялі або паўдзельнічалі ў шэрагу лекцый і круглых сталоў, датычна адкрытых ліцэнзій і эканомікі шарынга (Нацыянальная бібліятэка, фестываль Артес Лібіралес, lvee.org, Рэспубліка Мара).
- Арганізавана сустрэча ў Мінску з польскай камандай Creative Commons
Не атрымалася:
- Планаваўся запуск рэйтынга адкрытасці арганізацый.
Паблікі і кантакты:

Пясочніца праектаў.
Роварны куток:
Праект знаходзіцца у стане разгортвання.
Мэта праекта - садзейнічаць выкарыстанню ровара як транспарта у арганізацыі.
Задачы:
- Забяспячыць інструментам і расходнымі матэрыяламі для хуткага рамонта, або падтрымання ровараў чальцоў Фаланстэра і сімпатызуючых.
- Развіваць формы фінансавання дзейнасці праз індывідуальны данэйт.
Лінк: Старонка на сайце
Гік-лаўка.
Праект набраў 100 рублёў для старта.
Мэта праекта - падтрымліваць дзейнасць Фаланстэра, праз продаж атрыбутыкі і сувеніраў гікам і іншым прадстаўнікам супольнасці.
Задачы:
- Стварыць дастатковы асартымент прадукцыі прыцягальнай для мэтавых груп
- Пералічваць увесь даход як ахвяраванне на статутную дзейнасць арганізацыі.
- Папулярызаваць эстэтыку і каштоўнасці арганізацыі.
Лінк: Сайт Гік-Лаўкі
Фінансавая справаздача
- Агульная лічба прыцягнутых сродкаў ад фізічных асобаў: 7000 руб.
- Кошт валанцёрскага часу (pro bono): 12000 руб.
- Рэсурсны ўнёсак (in-kind): 1500 руб.
Інфраструктурныя партнёры
- Айці-курсы “Штормнет”
- Ліга дабраахвотнай працы з моладдзю
- Пакой 302
- Датахата
- Будзьма
- Zapier
- Google Adwords
- Вікімедыя
- Івэнтспэйс
- Мовананова
Карысныя спасылкі
- Прэзентацыя распрацаваная падчас стратэгічнага планавання
- Профіль Фаланстэра.
- Шаблон штогадовай справаздачы.
