Справаздача з паходу на сустрэчу ў Мінюст
Учора адбылася сустрэча маладзёжных некамерцыйных арганізацый з Мінюстам. Што прадстаўнікі міністэрства адказалі на пытанні Фаланстэра, чытайце ніжэй.

Перад тым як пералічыць адказы, напішу агульныя ўраджанні ад сустрэчы. Прысутнічалі прадстаўнікі МУС, Мінпрацы, Мінадукацыі, каля 20 арганізацый. У асноўным гэта былі рэспубліканскія маладзёжныя арганізацыі і 3-4 мясцовыя, сярод якіх і дэлегат ад Фаланстэра.
Шчыра кажучы, прадстаўнікі міністэрства былі не мэтавыя, МУС распавядаў пра спайсы і заклікаў усіх бароцца беспашчадна з гэтай навалай, з Мінпрацы – распавяла нейкія лічбы нязанятасці моладзі, якія нічога не сказалі прыстуным, на тым яна ціхенка сышла на сваё месца, Мінадукацыі – падражнілася праграмай для буйных арганізацый, у якіх колькасць удзельнікаў больш за 300. Што казалі мінюст? Яны распавялі пра тое як важна мець кашэрную наменклатуру дакументаў і пра апошнія (мінулагоднія) змены ў заканадаўстве.
Наогул уся сустрэча была даволі мягкай… але пад канец усё ж назбіралася крытычная маса пытанняў агульных для шэрагу арганізацый. Сярод якіх:
- Электронны дакументазварот і электронныя паседжанні праўлення.
- Празрыстыя працэдуры рыняцця рашэнняў і дакладныя рэгламенты па ўдзелу ў дзяржаўных конкурсах.
- Статус валанцёра ў грамадскай арганізацыі (закранулі закон аб тунеядцах).
- Замежная дапамога.
Найбольш крытычнымі былі прадстаўнікі арганізацыі маладых прадпрымальнікаў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі і т.п.
Што тычыцца пытанняў ад Фаланстэра. Некаторыя з іх задаваў сам, на некаторыя з іх адказы былі атрыманы праз пытанні іншых удзельнікаў сустрэчы. І так:
Пытанне ад роварнага актывіста: “Основной вопрос - четко прописать в ПДД возможность для велосипедистов двигаться по проезжей части. Плюс вопрос про унификацию ПДД с ПДД Российской Федерации.”
Адказ: не было прадстаўніка, які б меў кампетэнцыі адказу.
Пытанне ад вікіпедыста: “Таму пытанне да Мінюста адно - ці можа яно выдзеліць Фонду Вікімедыя невялічкае памяшканне, за якое Фонд (у якасці выключэння) арэнду сплачваць не будзе.”
Адказ: гэта не кампетэнцыя Мінюста. Там дарэчы падобнае пытанне пра паніжаючы кафіцыент падымалі некаторыя арганізацыі. Наогул трэнд такі: “грамадскія аб’яднанні павінны самі варушыцца і не прасіць нічога ў дзяржавы”. Маладзёжныя, валанцёрскія арганізацыі або Вікімедыя ці што іншае, гэта пытанне 10 для іх.
Пытанне ад арганізацыі АКТ: “Предлагаю поднять там вопрос о необходимости принятия законодательства об Общественно полезной деятельности”.
Адказ: У Мінюсце сказалі “падымайце, мы не супраць”, “пішыце больш у СМІ”. Калі рэзюмаваць, падалося яны нешта не дагаворваюць, але цікавасць дакладна ёсць, і магчымасць абмеркавання. Ва ўсялякім выпадку яны сказалі, што гатовы да супрацы.
Прэзентацыя Фаланстэра на сустрэчы:
Пытанні ад фаланстэраўцаў
1. Пытанне: “Какие гарантии для волонтёров предусмотрены законом или могут исходить из различных законодательных актов.”
Адказ: “гэта праблема”. “Яе трэба вырашаць”. Пра замежных валанцёраў тое самае, яны гэта пытанне перад сабой не ставілі ніколі.
2. Пытанне: “Электронное участие. Какие есть ограничения для проведения формальных мероприятий организации (например, годовое собрание через сеть Интернет)”.
Адказ: Гэта магчыма змяняйце статут, “дадавайце з адпаведныя пункты і праводзьце хоць праз скайп”. На каментар, дзеянняў пры змене статута Фаланстэра, адказалі, што гэта было непаразуменне у мімнулым годзе, калі мы спрабавалі увесці электроннае кіраванне.
3. Пытанне: “Электронная цифровая подпись в документообороте организации. Широта использования ЭЦП в ведении внешней и внутренней документации.”
Адказ: Адправіла на Нацыянальны Цэнтр Электронных паслуг. І ААЦ пры прэзідэнце. Наконт вялікіх коштаў саскачылі з адказу.
4. Пытанне: “Безбарьерная городская среда. С кем вести общение по вопросам безбарьерной городской среды и исполнения правил регулирующих её создание.”
Не было адпаведнага спецыяліста.
5. Пытанне: “Ці ёсць планы спрасціць юрыдычныя ўмовы атрымання фінансавай дапамогі”
Адказ: У планах няма. Калі хочуць адпаведныя арганізацыі, значыць трэба гэтага дабівацца самастойна.
6. Пытанне-прапанова: “прапанова ўключыць у Ўказ № 150 паніжаючы каэфіціент да стаўкі арэнднай платы для ўсіх моладзевых арганізацый;”
Адказ: Быў вышэй дадзены. Карацей, трэба самастойна дамагацца пакету падобных зменаў у заканадаўстве. “Іх усё задавальняе” і “яны не бачаць праблем” (І дэпартамент па гуманітарнай дапамозе і мінюст.) Гэта дарэчы быў адзін з гарачых пунктаў дыскусіі.
Калі падсумаваць ураджанні
- На мой погляд той склад чыноўнікаў, які зараз працуе у Мінюсце наўрад ці здольны для каардынальных зменаў у падыходзе да супрацы з грамадскімі арганізацыямі.
- Яны гатовы рабіць сустрэчы і выслухваць і, магчыма вельмі кропкава камусці садзейнічаць, але не гатовы ўклучаць грамадства ў прыняццё рашэнняў і фарміраванне палітык развіцця сферы некамерцыйных ініцыятыў.
- Іх дзейнасць накіравана на вялікія (больш за 300 чалавек), лаяльныя “общественно полезные” арганізацыі, малыя - іх не цікавяць і не разглядаюцца ў іх палітыках.
Для карэнных перамен неабходна грамадзянскім арганізацыям ствараць адкрытыя і шырокія кампаніі па фармулёўцы сваіх патрэб і талакой прасоўваць іх у медыйным і публічным асяродку.
