"ad fontes"

Трэці сезон The Falanster’s Speakers Club

сер, 01/23/2013 - 15:45

Старт трэцяга сезона адбудзецца 4 лютага. Акрамя развіцця навыкаў красамоўства ўдзельнікаў клуба, у наступным сезоне мы будзем разам перакладаць тэксты з ангельскай мовы на рускую і беларускую і наадварот. Дзеля гэтага мы будзем чаргаваць сустрэчы. Такім чынам, сустрэчы красамоўства і перакладу будуць раз на два тыдні.

Клуб развіўся, і мы прапануем кожную сустрэчу красамоўства прысвячаць адной генеральнай тэме, якую ўдзельнікі будуць раскрываць з розных бакоў. Дзеля гэтага мы прапануем запісваць і дапаўняць тэмы сустрэч і падтэмы, якія кожны ўдзельнік можа ўзяць для падрыхтоўкі ў якасці прамоўцы, майстра спантанных прамоў, відэамайстра і інш.
 
Тэма першай сустрэчы - Language. Кожны ўдзельнік клуба можа браць для раскрыцця падтэму і запісваць на актыўнай сцяне клуба з дапамогай якой ролі ён яе раскрое.
Для перакладу мы будзем сустракацца на базе Фаланстэра і разам перакладаць артыкулы для сайтаў pirates.by ды falanster.by. Каб сустрэчы праходзілі плённа, пажадана будзе браць з сабой ноўтбук. Але нават без яго ўсё адно прыходзьце, будзеце дапамагаць іншым удзельнікам.
 
Калі вы жадаеце наведаць сустрэчу клуба ўпершыню, запоўніце анкету. Мы з вамі звяжамся і дададзім да нашых камунікацыйных пляцовак.
 
Сустрэчы будуць праходзіць кожны панядзелак з 19:00 да 21:00 па адрасе: вул. Захарава, 77а, пам. 1н, пакой 2б.
 
Адкажам на ўсе патынні на актыўнай сцяне клуба.
 

Сачыце за анонсамі і абвесткамі ў нашай групе Укантакце і твіттэр-стужцы Фаланстэра.

Тэгі: 
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.