"debito tempore"

Вікіфікацыя ў аграгарадку Башні

сер, 07/22/2015 - 17:00

20-21 ліпеня Фаланстэр правёў вікіфікацыю ў аграгарадку Башні Шумілінскага раёна. Школьнікі і настаўнікі дадавалі артыкулы ў беларускую Вікіпедыю.

У першую чаргу ўдзельнікам было цікава дадаць і папоўніць артыкулы пра мясцовыя славутасці. Таксама пераклалі і дадалі пару матэматычных артыкулаў. Дадалі шмат фотаздымкаў.

Натхніліся мясцовымі прыгажосцямі і краявідамі і натхнілі жыхароў аграгарадка працаваць з беларускай Вікіпедыяй.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.