"docendo discimus"

Вынікі чацвёртага сезону [Кібер]Кінабункера ў Фаланстэры

суб, 07/02/2016 - 13:15

На сустрэчах КіберКінабункера з сакавіка па травень (2016) штосераду мы глядзелі кіно, якое цікавіць гікаў.

Кінабункер – гэта шэраг сустрэч па прагляду кіно. Тэмай чацвёртага сезону быў кіберпанк, (анці) утопіі, навуковая-фантастыка і г.д. Падрабязней глядзіце старонку клубу.

Зачаткі суполкі

І, сапраўды, на сустрэчы пачалі сцягвацца гікі, якім цікава глядзець кіно не дома ў адзіночку а ў адмысловай кампаніі. На працягу 14 сустрэч сфарміравалася невялічкае ядро з 3-4 чалавек, якія часта наведвалі сэты. Сустрэчы наведвалі ад 1 да 12 чалавек.

Напачатку фільмы для прагляду былі прапанаваны з боку Фаланстэра, але дзесьці на 6-7 сустрэчу пачалі глядзець фільмы, якія прапаноўвалі наведвальнікі. Некалькі чалавек дапамагалі з распаўсюдам абвестак, маляваннем афіш і пісаннем каментароў у сац. сеткі (групы ў вк і фб). Гэта размяркоўвала арганізацыйную нагрузку на невялічкае камьюніці кінеманаў.

Больш за кіно

Дзве сустрэчы былі ў эксперыментальным фармаце лекцыі-дыскусіі на тэму ўтопій і канструіравання ўтапічнай асобы. Для пачаткоўцаў у філасофскіх тэмах сустрэчы давалі шмат новай інфармацыі, а для спакушаных – глебу для разваг, сутыкнення меркаванняў, развіцця ідэй і гіпотэз.

Восенню, або ніколі

Наступны сезон КіберКінабункера плануецца на восень, але тут не абысціся без дапамогі ў арганізацыі кінапраглядаў: падрыхтоўцы фільма, абвесткі, афішы і распаўсюду.

Таксама можам працягнуць фармат эксперыментальных сустрэч, калі вам цікава падзяліцца ведамі, звязанымі з тэмай кіберпанку і ўтопій.

Архіў сустрэч чацвёртага сезону:

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.