Як мы арганізоўвалі Вікі-летнік 2017. У пошуках калектыўнага. Частка 1
У гэтым пасце мы прааналізуем, як быў арганізаваны першы летнік вікі-супольнасці ў 2017 годзе. Гэта першае мерапрыемства, якое сабрала каля 20 вікі-ўдзельнікаў. У тым ліку гасцей з Украіны, Польшчы і Германіі.
Разглядаюцца паводзіны супольнасці, уключаючы і каманду арганізатараў і тых, хто ўдзельнічаў і не ўдзельнічаў у мерыпрыемстве. Акцэнт робіцца на тых патрэбах і складанасцях, якія узнікалі на кожным з трох этапаў: падтрыхтоўцы, правядзенні і закрыцця.
Навошта гэта патрэбна?
Вынікі аналіза можна выкарыстоўваць:
- пры планаванні наступных крокаў у развіцці супольнасці,
- пры планаванні падобных мерапрыемстваў наступнымі пакаленнямі арганізатараў.
Падрыхтоўка летніка
Варта падкрэсліць, што праца па прыцягненню ўвагі як вікіпедыстаў-адмыслоўцаў, так і пачынаючых, была даволі працяглай: на гэта пайшло прыкладна паўтары гады. Для вопытных праводзіліся афлайн- і анлайн-сустрэчы. Для маладых майстаркласы, вікіэкспедыцыі, трэнінгі на некалькі дзён, лекцыі.
Таксама даволі доўгі час раскачвалася сама каманда. Удзельнікі не вельмі ахвотна бралі на сябе абавязкі. Магу патлумачыць гэта, адсутнасцю вопыта ў такіх справах, або адсутнасцю веры ў тое, што мерапрыемства накшталт гэтага адбыцца наогул.
Хаця ў распрацоўцы канцэпцыі летніка ўдзельнічалі тры-чатыры чалавекі, сама вікісупольнасць у апытаннях галасавала "за" правядзенне падзеі. Гэткія паводзіны можна разглядаць як лаяльнасць суполкі да падобных мерапрымстваў, але пры гэтым негатоўнасць рыхтаваць канцэпцыю, праграму і лагістыку - займацца арганізацыяй.
Найбольш складана было усталёўваць кантакт з удзельнікамі супольнасці. Прычым праблемы ўзнікалі з любым спосабам звязку: і мэсэнджэр у вікі, і сацыяльныя сеткі, і прамымі паведамленнямі на пошту.
Трэба адзначыць вялікую цікавасць міжнароднай супольнасці да Вікі-летніка. Хаця мы не планавалі прыцягнуць шмат замежнікаў, але ў выніку шасцёра ўдзельнікаў прыбылі з-за мяжы - гэта траціна ўсіх тых, хто прыбыў на Летнік. Варта падкрэсліць, што энтузіазм і “баявы дух” гасцей быў нашмат большы.
Найбольш прадуктыўнымі апынуліся аффлайн-сустрэчы. Сама падрыхтоўка пайшла хутчэй і з'явілася больш магчымасцей максімальна лёгка вырашаць усе ўнікаючыя праблемы.
Правядзенне летніка
Удзельнікам на пачатку кожнага дня была прапанавана магчымасць намаляваць нешта на агульным аркушы паперы. Па выніку атрымалася пяць псіхалагічных партрэтаў калектыва. У першыя дні малюнкі на аркушах знаходзіліся даволі далёка адзін ад аднаго. На трэці дзень павялічылася інтэграцыя малюнкаў. У апошнія дні звязнасць малюнкаў зменшылася, але размяшчаліся яны больш рацыянальна. Тут варта адзначыць, што некаторыя людзі прыязджалі і з’яджалі.
Кожны ўдзельнік знаёміўся з распарадкам, правіламі і мэтамі. Акрамя гэтага, мэты летніка прагаворваліся кожны дзень новым удзельнікам і такім чынам кожны, хто іх паўтараў мог зрабіць сваю інтэрпрэтацыю. Пералічым гэтыя мэты: (1) пазнаёміцца ў рэале навічкам і адмыслоўцам вікі-супольнасці, (2) вызначыць, як развіваць супольнасць анлайн і афлайн; (3) падзяліцца тэхнічнымі і гуманітарнымі ведамі ў вікі-руху.
Падчас летніка ўдзельнікі вызначылі пэўныя правілы. Сярод іх “прыходзім за 5 хвілін да пачатку”, “не перырываць выступоўцу”, “кожны мые посуд пасля сябе”, “не адцягваць увагу падчас занятку”. Хоць гэтыя правілы былі прыняты адзінагалосна, але часам знаходзіліся тыя, хто іх парушаў. Трэцяе і чацвёртае правілы былі даданы ўжо падчас мерапрыемства, як рэакцыя на крызавыя выпадкі. З уводзінамі правілаў дысцыпліна на летніку палепшылася.
Лес мэтаў
Але перад самым пачаткам кожны мог задаць персанальныя мэты знаходжання на летніку і ў канцы вызначыць: ці ўдалося іх дасягнуць.
Пералічым некаторыя з найбольш цікавых мэтаў: “навучыцца арганізоўваць мерапрыемствы”, “заканнэкціца з удзельнікамі супольнасці”, “зазірнуць ва ўнутраную кухню Вікіпедыі”, “наладзіць больш плённае супрацоўніцтва з Беларусамі”, “зацікавіць удзельнікаў Вікіслоўнікам”, “даведацца, чым жыве беларуская супольнасць”, “навучыцца пісаць ботаў”, “натхніцца камунікацыяй і натхніць іншых”, “перадаць навічкам свае веды і навыкі”, “пачаць актыўна выкарыстоўваць розныя вікіпаекты”, “павялічыць колькасць і якасць артыкулаў пра Капыль”, “навучыцца нечаму новаму”, “харашо пакамунікаваць і пазітыўна правесці час”, “навучыцца тлумачыць, складаныя тэмы простымі словамі” і іншыя.
Як бачым, мэты вельмі розныя, але з большага ўдзельнікі былі настроеныя на рэалізацыю першай і трэцяй мэты летніка (а канкрэтна на стварэнне сувязей паміж "старычкамі" і "навікамі", і распаўсюджанне ведаў аб вікі-суполцы). Гэтыя мэты маюць або больш індывідуалістычны характар (уласная пракачка), або жаданне дзяліцца (шарыць), якое, варта адзначыць, можа быць аднаразовым (распавесці, паказаць).
Другая мэта выразілася ледзь не аднойчы: “Навучыцца арганізоўваць мерапрыемствы”, але сюды можна аднесці і жаданне кааперацыі паміж людзьмі з суполкі.
Атрымліваецца, што на сённяшні момант супольнасць не выкарыстоўвае мерапрыемства:
- ані для сумеснага прыняцця рашэнняў,
- ані для праектавання будучага сумеснага развіцця.
У наступнай частцы мы працягнем разглядаць тое, што адбывалася падчас Вікі-летніка, а таксама зробiм высновы і далучым свае рэкамендацыі па магчымаму далейшаму развіццю вікі-супольнасці.
Працяг будзе...
