"contra spem"

Зашыфраваліся на першай Крыптавечарыне

сер, 02/06/2013 - 12:30

В Дзень бяспечнага інтэрнэту – 5 лютага – прайшла першая Крыптавечарына ў Мінску.

Самыя зацікаўленыя і пунктуальныя ўжо занялі месцы ў адной з пакояў каворкінга "Прыцягненне", калі арганізатары прыбылі на месца. Ціхенька сядзелі і не падавалі выгляду – ужо шыфраваліся!

Чатыры сталы, штук 15 крэслаў. На кожнага перадаючага веды ад аднаго да 4-5 уважлівых слухачы. На практыцы ставілі GNUpg, Thunderbird і enigmail і на windows, і на linux. Абменьваліся ключамі і перасылалі шыфраваныя паведамленні, лісты і файлы. Індывідуальна рашалі праблемы і ўзнікаючыя памылкі.


"Ці законна шыфраванне ў нашай краіне? Ці можна зашыфраваць паведамленні чату, гуку ці відэа ў скайпе?" – засыпалі пытаннямі ўдзельнікі сустрэчы. Свае адказы яны атрымалі.

За тры гадзіны нам удалося раскрыць асноўныя прынцыпы працы праграм і пагрузіць тых, хто прыйшоў, у таямнічы свет шыфравання звестак. Крыптавечарына ўдалася!

Працяг абавязкова будзе. Сачыце за навінамі. Не прапусціце наступную сустрэчу. Не згубаце шанец пазнаёміцца з містэрам Крыпта і міс Шыфра!

Шыфруйце!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.