Сёння “Фаланстэр” прапануе кожнаму далучыцца да распаўсюду ведаў у асяроддзі роварнага руху, і адзін з прыкладаў удзелу - праца над “Дапаможнікам раварыста”.
Як удзельнічаць
Лінія працы над Дапаможнікам ідзе праз...
… дадаткі і змены (люты 2014), якія яшчэ больш будуць адпавядаць і дапамагаць раварыстам ездзіць па вуліцах горада,
… творчую працу з малюнкамі, віруснымі карцінкамі і дызайнам для Дапаможніка (сакавік 2014), які прыцягне ўвагу, зачэпіць, не пакіне абыякавым,
… распаўсюд брашуры ў гарадах Беларусі (красавік-травень 2014), запуск новай хвалі, якая падкрэсліць неабходнасць звароту ўвагі на ровар, прымусіць задумацца над месцам ровара ў горадзе і працягне актыўныя сістэматычныя змены правіл і інфраструктуры.

Чаму “Дапаможнік”?
Дапаможнік - гэта падстава для зносін і наступны крок на шляху змен ПДР.
Дапаможнік - рэакцыя на невыразна сфармаваныя правілы для раварыстаў, дапамагае лепш разумець ПДР, даглядаць за сваім роварам і пазбягаць непрыемных сітуацый на дарогах і дарожках.
Дапаможнік - гэта выклік аматарам ровара часцей выкарыстоўваць гэты транспарт і змяняць правілы на зручнейшыя ўсім удзельнікам дарожнага руху.
З чаго ўсё пачалося?
У 2012 годзе мы адчулі, што ў горадзе адбываецца мноства на наш погляд няправільных працэсаў. Машыны паркуюцца на траўніках у дварах, бясконцыя пробкі і загазаванасць у цэнтры, часам няма дзе прайсці. Колькі б не ўкладвалі гарадскія ўлады грошай у паркінгі, стаянкі, пашырэнне праезнай часткі, праблема не знікала.
У той жа час шэраг гараджан знайшлі эфектыўны спосаб рашэння гэтых праблем. Роварны тып транспарта. Аднак, здавалася б, вельмі карысная для грамадства ініцыятыва амаль не сустракае паразумення. Правілы дарожнага руху арыентуюцца на папярэдні ўклад эканомікі і ўсяляк душаць альтэрнатыўныя аўтамабілям тыпы транспарта. Не кажучы ўжо пра шматлікія парушэнні будаўнічых нормаў (напр., бардзюры). Так што праблема апынулася ў руках саміх …. веласіпедыстаў.
Лакальнае рашэнне
Шматлікія ўдзельнікі “Фаланстэра” як актыўныя раварысты вырашылі, што неабходна сабраць веды і досвед папярэдніх пакаленняў пра ПДР, прынцыпы гарадской прасторы і распаўсюджваць іх сярод веласіпедыстаў, такім чынам павялічваючы ўзровень ведаў і фармуючы актыўную супольнасць. Гэтыя глабальныя думкі ўперліся ў лакальнае рашэнне - брашуру “Дапаможнік Раварыста” (і папяровую, і электронную).
Першая версія Дапаможніка выйшла ўлетку 2013, яна зацікавіла веласупольнасць. Таму “Фаланстэр” працягне разаграваць розумы ўсіх удзельнікаў дарожнага руху і сёлета. Мернай велхадою. =)
Кантакты:
Пошта: falanster.by@gmail.com
Тэлефон: +375298602312
Ствараем! Распаўсюджваем! Змяняем!