Шосты прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 6 красівакі, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім кіно “13 паверх”.
Гэты фільм выйшаў у той жа год, што і "Матрыца", але не набыў такой папулярнасці. Трэба сказаць, што некаторым ён падабаецца значна больш за арыгінальны сюжэт перамяшчэння паміж віртуальнымі светамі. Цікава, які ўражанні будуць у вас!
Дата: 6 красавіка
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 29 8602312
Уваход свабодны для гікаў, кіберпанкаў і прочай навалачы :)
Можна прыносіць гарбату, каву, ды пячэнькі.
Глядзім! Думаем! Гічым!

