Вы маеце спецыяльнасць у IT-сферы і жадаеце прыступіць да справы? Вам не хапае досведу, або проста хочацца зрабіць карыстную справу?
Выйсце ёсць. Запоўніце анкету і станьце айці-валанцёрам ў «Лічбавай майстэрні». Некамерцыйныя арганізацыі рэгулярна дасылаюць нам працу рознага ўзроўню складанасці. Часцей за ўсё патрэбна зрабіць сайт, нешта намаляваць, паправiць iнтэрфейс – сустракаюцца самыя розныя звароты. Вы можаце выканаць задачу, атрымаўшы вопыт, новыя веды, рэкамендацыі ад заказчыка і нашай каманды. А яшчэ гэта самы просты спосаб палепшыць партфолiо.
«Лiчбавая майстэрня» – анлайн-маркет IT-валанцерскага абмену, на якiм вы можаце дапамагчы грамадскай iнiцыятыве вырашыць лiчбавую патрэбу. Падрабязней чытайце на сайце майстэрнi.
Ваша дапамога заўсёды патрэбна!
Напішыце нам, калі вы разбіраецеся ў вось гэтых пытаннях:
- стварэнне сайтаў, выпраўленне памылак у іх кодзе;
- распрацоўка інтэрфейсаў;
- стварэнне мабільных прыкладанняў;
- пошукавае прасоўванне;
- інфармацыйная бяспека;
- пераклад (любыя мовы);
- графічны дызайн - плакаты, банеры, лагатыпы і многае іншае;
- праграмаванне.
Не знайшлі сваіх навыкаў у гэтым спісе? Не бяда. Усё роўна пішыце ў «Лічбавую майстэрню» – абавязкова знойдзем прымяненне вашым уменням.
Каманда «Майстэрні» бярэ на сябе перамовы з грамадскай iнiцыатывай, дапамагае скласці ТЗ, а таксама матывуе арганізацыі дзяліцца рознымі каштоўнымі сацыяльнымі рэсурсамі з айці-валанцёрамі.
Пішыце нам – дапаможам дамагчыся поспеху, палепшыць карму i зрабiць шмат добрых спраў!

