"amicus Plato"

Турнір Нефармалаў-3. Не на лепшых пляцоўках, а з лепшымі людзьмі

пан, 09/24/2012 - 00:15

У мінулую суботу ў Мінску адбыўся трэці Турнір Нефармалаў.

На гэты раз раніцай 15 верасня да аднаго з мінскіх макдональдсаў прыбыло 36 камандаў з розных гарадоў краіны. Футбалісты былі гатовыя і рашуча настоеныя. Пасля жэраб'ёўкі адправіліся на пляцоўкі. Гарачыя матчы, свісткі ды групкі заўзятараў запоўнілі 4 дваровых поля амаль на 12 гадзін.

“Усё спадабалася, усё добра. Хлопцы прыязджаюць з розных вобласцей, гарадоў паіграць у футбол, атрымаць асалоду ад гэтага моманту. Гэта вельмі выдатна!” - дзеліцца уражаннямі капітан каманды “Dreamteam” Аляксандр.

Удзел у дваравых бегах за мячом прынялі прадстаўнікі 13 разнастайных турніраў, ліг ды чэмпіянатаў з Брэста, Баранавіч, Жодзіна, Віцебска, Барысава, Магілёва, Гомеля, Асіповіч, Слуцка і Мінска.
У яркіх вопратках, упартыя, праз нейкі час запыленыя і трошкі памятыя футбольныя каманды змянялі адна адну на палях і паступова выбывалі. Да фінальных ігр дайшлі толькі 4 самыя стойкія і згуртаваныя дружыны, якія далей высвятлялі адносіны паміж сабой.

“Дваравы футбол, дваравыя супольнасці, камунікацыі паміж людзьмі, самаарганізацыя двара - яны будуць актуальныя заўсёды. Пагэтаму і Турнір Нефармалаў актуальны. Абазначыўся рост у арганізацыі: павялічылась колькасць камандаў, далучыліся леташнія рэгіёны і новыя гарады. На ініцыятыве знізу, на самаарганізацыі знізу, на масавым руху знізу магчымы глабальныя змены сітуацыі тут. Мы заклікаем ініцыятыву людзей і даём ёй тут разгортвацца. Мы паказваем прыклад, які можна паўтараць і трэба”, - распавядае адзін з арганізатараў Міхаіл.

Скончылі ўжо ўвечары. Да запаветных узнагарод дабраліся каманды “Dreamteam”(3 месца), ФК “Хмель”(2 месца) і “Лучшие люди”(1 месца). Віншуем пераможцаў!

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.