Falanster's English Speakers Club. Другі сезон.
аўт, 09/25/2012 - 00:00
Моладзевая арганізацыя “Фаланстэр” з 15 кастрычніка пачынае другі сезон клуба рыторыкі - The Falanster’s Speakers Club, дзе мы будзем разам вучыцца мастацтву слухаць, думаць і гаварыць на ангельскай мове. У другім сезоне асноўны ўпор зробім на тэорыю і практыку красамоўства. Асобным блокам будзе ісці пераклад тэкстаў з рускай і беларускай моў на ангельскую і наадварот.
The Falanster’s Speakers Club не будзе падобны на традыцыйныя формы адукацыі як школа ці ўніверсітэт. Мы прапануем:

- Адукацыю, якая кіруецца навучэнцамі, а не выкладчыкамі;
- Ролевую структуру, каб кожны мог прымаць актыўны ўдзел;
- Самастойнае абіранне формы і фармата навучання (выступы, дэбаты, пастаноўкі і г.д.);
- Працу ў камандзе і ўзаемадапамогу;
- Фармуляванне і выпрацоўку кожным удзельнікам уласнага разумення таго, якіх вынікаў жадае дасягнуць;
- Ацэнку сваіх поспехаў на падставе самастойна распрацаваных крытэраў.
Такім чынам, акрамя практыкі публічных выступаў і пісьмовых перакладаў клуб стане пляцоўкай сацыяльнага эксперымента альтэрнатыўнага падыхода да адукацыі.
Калі вы матываваныя, актыўныя і адкрытыя да новага, запаўняйце анкету да 5 кастрычніка і чакайце сувязі з намі.
Сустрэчы будуць праходзіць кожны панядзелак з 19.00 да 21:00 па адрасе: вул. Захарава 77а, пам. 1н, пакой 2б.
