"qui pro quo"

Шукаем валанцёраў на Drupal-злёт

пят, 10/26/2012 - 00:45

Пачалася бачная частка падрыхтоўкі да другога Drupal-злёта.

Зараз безліч справаў па арганізацыі Злёта, таму мы жадаем папоўніць нашу каманду валанцёрамі. Валодаць Drupal неабавязкова. Хапае розных задач. І для тых, хто хоча ствараць супольнасць, і для тых, хто жадае пачаць вывучаць гэту сістэму.

Ніжэй толькі невялічкі пералік з таго, што трэба:

  1. Змясціць у сябе на сайце ці ў блогу банэр пра злёт.
  2. Пісаць артыкулы ў сваім блогу, у прэсе пра будучую падзею.
  3. Рэтвіціць нашыя паведамленні з тэгам злёта #drupalsliot ці профіля @drupalsliot.
  4. Стаць валанцёрам у асноўныя дні мерапрыемства.
  5. Падтрымаць прызамі для кодспрынта, хакатона.
  6. Раздрукаваць прадукцыю (цішоткі, кубкі і г.д.).
  7. Паўдзельнічаць у якасці спонсара або ўнесці ахвяраванне зараз
    і яшчэ шмат рознабаковых задач.

Калі вы абярэце актыўную пазіцыю, першае і самае важнае, вы атрымаеце неацэнны вопыт арганізацыі грамадскіх мерапрыемстваў.

Другое. Вы пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі. Разам, як вядома, не толькі займальней, але часта і больш плённа спазнаваць новае.

Трэцяе. Кожны валанцёр атрымае ад арганізатараў сувенір і магчымасць апублікаваць спасылку на свой профіль на старонцы валанцёраў сайта Злёта.

Актывісты Фаланстэра гатовы дзяліцца вопытам.

Не стой убаку, будзь сацыяльным!

Звязацца з намі можна тут.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.