21 сакавіка ў клубе Феміда Фаланстэра стартуе другі сезон. Гэтым разам позірк звернуты на праблемы раварыстаў і іх рашэнне.
З кожным годам павялічваецца колькасць людзей, ахвотнікаў выкарыстоўваць ровар, як для адпачынку, так і як сродак перасоўвання. Але, купляючы жалезнага каня, пачаткоўцы рэдка задумваюцца, якія ў іх з'яўляюцца правы і абавязкі, як толькі нага дакранаецца педалі.
Клуб Феміда Фаланстэра не бярэцца за збор і навучанне пачаткоўцаў, а запрашае ўсіх неабыякавых прыняць удзел у стварэнні брашуры “Дапаможнік раварыста”.
Калі вы гатовыя падзяляцца ведамі і вольным часам, а таксама можаце:
- быць карэктарам;
- падбіраць малюнкі;
- вярстаць;
- распаўсюджваць інфармацыю;
- дапамагчы ў раздрукоўцы;
- прыкласці творчыя і тэхнічныя здольнасці
чакаем вас у клубе!
Сустрэчы будуць складацца з агрэгацыі, назапашвання, структуравання інфармацыі і практычнай працы над стварэннем Дапаможніка.
Сустракаемся кожны чацвер па адрасе: г .Мінск, вул. Захарава, 77а, пак. 2б.
Пачатак а 19.00.
Любоў да ровараў абавязковая!
Для ўдзелу ў клубе запоўніце анкету.

