"prima causa"

Клуб Фемiда Фаланстэра «Вывучаем капірайт» працягне сустрэчы напрыканцы лета

сер, 07/10/2013 - 09:30
Апошнія два месяцы ў Фалантэры праходзілі сустрэчы клуба па вывучэнню капірайта. Якія тэмы разглядалі ўдзельнікі? Што чакае клуб у будучым? Ці змяніліся мэты? Па парадку.
 
На папярэдніх сустрэчах удзельнікі клуба вывучалі асноўны дакумент па капірайту для Рэспублікі Беларусь - закон "Аб аўтарскім праве і сумежных правах". У выніку з'явілася шмат пытанняў, якія будуць раскрывацца па ходу знаходжання адказаў. Таксама пачалі вывучэнне гісторыі капірайта да 20 стагоддзя. Дакрануліся да Венецыі, Англіі, Расійскай Імперыі, ЗША, Японіі, Германіі.
 
Пасля летніх вакацый - з сярэдзіны жніўня - клуб працягне сустрэчы. Тэмы будучых дакладаў можна прачытаць у wiki клуба.
Мэта засталася ранейшай. Па выніках (бліжый да лістапада) будзе складзены спіс хвалюючых пытанняў для ўдзельнікаў клуба. Таксама сфармуляваны альтэнатыўныя канцэпцыі развіцця АП у нашай краіне.
 
З'явілася некалькі ідэй на наступны блок:
  1. Уключыць відэапрагляды розных праграм, фільмаў, звязанных з паняццем інтэлектуальнай уласнасці з абмеркаваннем.
  2. Сфармаваць бібліятэку кніг, якія знаходзяцца ў адкрытым дасягу, для лепшага спазнання тэмы для тых, хто плануе далучыцца ў будучым.
Усе, хто не паспеў паўдзельнічаць у першым блоку "Вывучаем капірайт", могуць азнаёміцца з архівам wiki Феміды Фаланстэра, прачытаць навошта ўсё гэта адбываецца і далучыцца да нас у жніўні. Сачыце за навінамі!
 
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.