"prima causa"

Drupal-клуб. Сезон 4. Хакатонім

+1
0
-1

Распачынаем новы сезон клуба па вывучэнню СMS Drupal. Сустрэчы будуць прысвечаны апгрэйду сайта студэнцкай ініцыятывы БАСС*.

  • Drupal-клуб зноў адкрывае дзверы для ўсіх зацікаўленных пазнаёміцца з сусветнай суполкай опынсоршчыкаў, ствараць сайты і дзяліцца ведамі. 
  • На сёння ініцыятыва БАСС мяняе дызайн і дадае новыя фішкі на свой сайт, тэхнічна гэтую справу забяспечвае Drupal-клуб. 
  • Ёсць магчымасць пахакатоніць для рэальна дзейснага праекта: талакой зрабіць студэнцкі сайт больш юзабельным і выкарыстаць свой талент для добрай справы, чым прапампаваць карму і навыкі.

Сустрэча клуба адбудзецца 29 лістапада на базе Фаланстэра, у 10.00. Па пытанням, як далучыцца да распрацоўкі - пішыце на falanster.by@gmail.com.

*БАСС - Асацыяцыя "Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання "- гэта цэнтр па аб'яднанні і развіццю студэнцкіх рухаў у Беларусі, накіраваны на каардынацыю іх дзейнасці. Місія: БАСС развівае патэнцыял кожнага студэнта для развіцця студэнцкага самакіравання і вышэйшай адукацыі Беларусі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.