Інструмент Удзелу
Інструмент Удзелу - гэта анлайн-платформа для калектыўнага напісання законапраектаў усімі зацікаўленымі бакамі. Платформа створалася ў 2014г. у першую чаргу з мэтай абмеркавання законапраекта "Аб грамадска карыснай дзейнасці" і пасля іншых.
Як працуе платформа:
- Любы жадаючы ініцыюе прапанову абмеркавання законапраекта. Ён прадастаўляе накід, праект закона ці хаця б агульнае апісанне прызначэння закона.
- Любы іншы карыстальнік платформы (напрыклад, лідар арганізацыі, актывіст, валанцёр, або незалежны юрыст, грамадзянін) можа прапанаваць праўкі, заўвагі і дадаткі да пэўнага раздзелу законапраекта.
- Усе зацікаўленыя карыстальнікі могуць абмеркаваць з аўтарам праўкі або прагаласаваць за іх, а могуць дадаць сваю заўвагу і прапанову да законапраекту.
- Пасля шырокіх дыскусій і галасавання ўсе найбольш значныя праўкі збіраюцца ў адзіны дакумент і перадаюцца ў Парламент (ці іншаму органу, упаўнаважанаму прымаць законы).
Мы размясцілі прэзентацыю, якая апісвае агульны падыход працы Інструмента Удзелу:
Што яшчэ пачытаць:
- Працоўная старонка (пясочніца) праекта на вікі Фаланстэра.
- Першы хакатон
- Напярэдадні 2 хакатона
- Пасля 2 хакатона
Вынікі праекта
- Фаланстэр распрацаваў першую версію Інструмента Удзелу на прынцыпах opensource. Яе можна спамапаваць і разгарнуць з нашага рэпазіторыя.
- Удзельнічалі ў шэрагу хакатонаў, дзе набралі каманду айці-валанцёраў. Удзельнічала каля 15 айці-валанцёраў.
- Праведзены пілотны запуск у межах супрацы з грамадскай міжнароднай арганізацыяй АКТ, для стварэння закона "Аб грамадска карыснай дзейнасці.
- Можна прагледзець створанае намі відэа пра вынік даследвання “Як прымаюцца рашэнні у свеце лічбавых тэхналогій” разам з прэзентацыяй гатовага рашэння Інструменту Удзелу.
- Каманда Фаланстэра на практыцы даведалася, якія складанасці на шляху прымянення лічбавых тэхналогіяў у грамадстве. Таксама навучылася працаваць з супольнасцю валанцёраў у розных дысцыплінах.
Беларуская
