9 студзеня адбудзецца сумесны мітап перакладчыкаў з каманды TEDx і філіяла Creative Commons у Беларусі.
Падчас сустрэчы чакаецца расповяд пра ліцэнзіі Творчых Суполак, а таксама сэрвіс Амара (стварэнне і пераклад субтытраў). Асноўны час мітапа будзе прысвечаны лакалізацыі з англійскай на беларускую мову дадзеных інтэрнет-сэрвісаў, а таксама нефармальным камунікацыям.
Пераклады будуць адбывацца на платформе Трансіфекс. Арганізатары раяць усім ахвотным паўдзельнічаць у падзеі загаддзя далучыцца да груп перакладу (Творчыя Суполкі, Амара), а таксама абазначыць свой удзел, напісаўшы на falanster.by@gmail.com
“Асноўны сэнс сустрэчы: зрабіць добрую справу і дапамагаць адзін аднаму падчас перакладаў. Удзельнікі, што зацікавяцца падзеяй, змогуць самі абраць, які праект і тэму ім больш імпануе перакладаць. Дзверы адчынены для іншых ініцыятыў”, - распавядаюць арганізатары пра будучы спрынт. Пры цікавасці іншых суполак перакладчыкаў да падзеі тэмы могуць пашырацца.
Месца сустрэчы: База Фаланстэра, вул. Захарава, 77а, пам. 2б
Час пачатку: 14:00 (працягласць 4-5 гадзін) - магчымы ўдалены ўдзел
Мовы: беларуская (дапамагаем пракачаць), англійская

