Мэш-сетка да тэставання ў рэальных умовах гатова
Трэцяя сустрэча мэш-клуба адбылася 14 сакавіка. Насычана камунікавалі, дадалі новыя вузлы ў тэставую сетку і падлучыліся праз яе ў Інтэрнэт.
Удзельнікаў было чацвёра, але месца было якраз з наяўнасцю электронных прылад, правадоў і ежы.
Мэта мэш-сетак ляжыць па-за мэш тэхналогіяй
Добрая частка сустрэчы была прысвечана планаванню прасоўвання мэш-сетак у масы.
У гэтай часцы мы адкрыты да парадаў, ідэй і ініцыятывы:
- рыхтуем кампанію “як зацікавіць двор мэш сеткамі”,
- думаем над тэкстамі для постараў і ўлётак,
- шукаем суполкі, якія зацікаўлены разгарнуць сваю сетку.
На бліжэйшых сустрэчах будзем планаваць сетку ў Лошыцкім парку, каб разгарнуць яе на Вялікім фэсце, і тэставаць у вялікім ангары.

Практыка зачароўвае кожнага
Зноў, як тыдні таму, памяшкання Фаланстэра не хапала, каб пратэставаць два роўтары і дзве антэны. Разгарнуліся і каля лесвіцы, і каля вешалкі.
Усталявалі праграмы commotion для працы мэш-сеткі яшчэ на два роўтэры з антэнамі ўсебаковага распаўсюду сігналу Ubiquiti PicoStation M2.
Адзін з роўтэраў TP-Link TL-WDR4300 далучылі да Інтэрнэту Фаланстэра, і да завяршэння сустрэчы клуба атрымалі дасяг у Інтэрнэт праз іншыя ноды мэш-сеткі, не далучаныя да Інтэрнэту непасрэдна. Цяпер у сетца 4 злучаныя ноды. Гэта поспех.
Не абышлося без цяжкасцяў з наладкамі праграмы роўтэру: дзесьці недагледзелі агульную назву сеткі (дарэчы цяпер мэш-сетку клічуць “Ф-нэт”), дзесьці наладзілі розныя каналы вайфай. Нарэшце ўцямілі і выправілі.

Тэорыя цікава тым, хто сам яе і распавядае
Напачатку сустрэчы крыху разглядзелі тэорыю вайфай частотаў. Таксама разабраліся з частотамі, на якіх вяшчае радыё, телебачанне, спадарожнікі.
Разгледзелі, што на папулярнай частаце 2,4ГГц існуе 14 каналаў, і толькі абіраючы аднолькавы канал на ўсіх перадатчыках, можна перасылаць і атрымліваць сігналы. Узгадалі асноўныя віды антэнаў, іх магутнасці і радыюс працы.

“Праверка мужнасці”
Сапраўдны фан даставіла абціскаць сеціўныя правады. У кагосьці атрымалася з першага раза, а хтосьці так і не самарэалізаваўся. Нястрашна, працягнем абцісканне на наступных сустрэчах.


Практыка паказала, што мэш-сеткі зацягваюць: запаўняйце анкету і ўдзельнічайце.
Аўтар і фота: karen.eliot
