Валанцёру
Валанцерства ў Фаланстэры - гэта:
- Быць задзейнічаным у карыснай справе: ваша праца і творы паслужаць на карысць грамадству і стануць вядомымі.
- Развіцце навыкаў у абраным напрамку, а таксама атрыманне вопыта выкарыстання разнастайных тэхналогій і сэрвісаў.
- Камандная праца.
- Магчымасць трапіць у кола аднадумцаў і знайсці сяброў.
- Удзел у мерапрыемствах супольнасці, арганізацыя і стварэнне ўласных.

Як да нас далучыцца?
Валанцерства
Гэта добраахвотны безаплатны ўдзел у праектах Фаланстэра, які прэдуглежвае:
- неабмежаваны тэрмін супрацы, але прыкладна абазначаецца на пачатку і можа быць працягнуты;
- у валанцёра па розных задачах можа быць розны каардынатар;
- можна рабіць справы удалена, але, як правіла, узаемадзеянне ў рэале дае больш досведу і задавальнення.
Практыка
Гэта добраахвотны ўдзел у справах Фаланстэра з мэтай удасканалення сваіх прафесійных навыкаў, набытых у навучальнай установе. Умовы:
- тэрмін звычайна не больш за 1 месяц;
- час практыкі вызначаецца навучальнай установай, задачы збольшага прапануюцца Фаланстэрам;
- Фаланстэр пагаджаецца прыняць практыканта (-ку) ад навучальнай установы і заключае з ей дамову;
- практыка лічыцца пройдзенай, калі заяўленыя задачы выкананы своечасова, якасна і адобраны кіраўніком практыканта (-кі).
Стажыроўка
Гэта добраахвотны ўдзел у справах арганізацыі з мэтай замацавання на практыцы ведаў, набытых падчас навучання, а таксама атрымання рэкамендацый для далейшай прафесійнай дзейнасці.
- са стажорам заключаецца дамова на акрэслены перыяд часу;
- задачы для стажора фарміруюцца больш вопытным удзельнікам Фаланстэра;
- большасць задач па стажыроўцы вырашаецца сумесна з камандай, таму часам патрабуе прысутнасці ў рэале;
- стажыроўка лічыцца паспяховай, калі ва ўкладзены перыяд часу якасна выкананы задачы;
- падчас стажыроўкі асоба мае каардынатара, які (-ая) па выніках прымае рашэнне аб паспяховасці або непаспяховасці стажора.

Водгукі валанцераў!
Дзеліцца сваімі ўражаннямі ад практыкі Елізавета Іванова, адна з тых студэнтак, якая ўжо прайшла «агонь, ваду і медныя трубы».
«Выдатна, што арганізацыя прадастаўляе магчымасць папрацаваць над рэальнымі і разнапланавымі задачамі, вельмі радуе магчымасць зрабіць свой карысны ўнёсак да агульнай справы і пры гэтым рэалізаваць сябе. Таксама Фаланстэр дае немалаважную практыку камунікацыі і працы ў калектыве. Важным плюсам з’яўляецца атрыманне новых ведаў, якіх не даюць ва ўніверсітэце. За час практыкі я паспела папрацаваць з мноствам інструментаў, асабліва карыснай мне падалася праца з wiki. Вельмі спадабалася свабодная атмасфера зносінаў і сяброўская каманда»
Стань Валанцерам! Каб далучыцца да нас, запоўніце агульную анкету ці вяртайцеся ўверх старонкі і абярыце менавіта той праект, у якім жадаеце быць задзейнічанымі!

