"debito tempore"

Мэш-клуб 1.6: падымаем PirateBox

+1
-18
-1

Сустрэча мэш-клуба адбудзецца 25 красавіка, а 17.00, на базе Фаланстэра. Працягваем вывучаць магчымасці бяздротавых сетак у тэорыі і на практыцы.

Паводле плану ў сацыяльнай частцы мост з магілёўскімі актывістамі, якія пабудавалі безкаштоўны вайфай для жыхароў Магілёва.

У практычнай частцы:

  • Перапрашываем роўтэры Tp-link TL-MR3040 для PirateBox (самастойна зробленая ананімная сістэма для камунікацый і абмену файламі)
  • Сістэматэзуем інфармацыю па бягучаму развіцці сетак (табліцы, дыяграмы і г.д.)

Сустрэча не абмежавана дадзеным планам, але ўдзельнікі будуць надаваць найбольш увагі менавіта яму. Жадаючыя падымаць свае тэмы, могуць дадаць іх у наступныя сустрэчы мэш-клуба на вікі старонцы.

Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.

Кантакт: +375 29 1274267

Запоўніць анкету

Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.