Шчыра запрашаем усіх фанатаў Вікіпедыі і проста зацікаўленых паваланцёрыць на Вікі-Летніку’2017.
Дзе: Беларусь
Працягласць: 7-17 ліпеня, 2017
Каманда Фаланстэра сумесна з Вікі-супольнасцю ладзіць Вікі-Летнік’2017 – мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў.
Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі саветамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў.
Летніку вельмі патрэбны энтузіасты, вікіфікітары і проста адказныя людзі. Адчынены некалькі вакансій (лагіст, каардынатар актыўнасцяў, педагог-арганізатар), задача кожнай з якіх - рабіць гэты Летнік крышачку лепш.
Доўгатэрміновым валанцёрам мы прапануем:
- бясплатнае пражыванне і харчаванне;
- досвед працы ў камандзе Фаланстэра
- магчымасць наведваць майстар-классы Вікі-Летніка
Валанцёрамі мы жадаем бачыць людзей, якія не баяцца браць на сабе складаныя задачы, будуць старана і плённа працаваць над іх выкананнем і, канешне, зацікаўлены ў пашырэнні Вікі-руха ў Беларусі.
Калі вы жадаеце стаць валанцёрам і дапамагчы ў арганізацыі мерапрыемства, запаўняйце анкету
Дэдлайн: падачы заяўкі на доўга тэрміновае валанцёрства да 25 сакавіка.
Па усім пытанням можна пісаць на falanster.by@gmail.com
Заслімачым Вікі-Летнік разам!

