"prima causa"

Майстар-клас па размалёўцы ровараў

+1
0
-1

19 красавіка, з 13.00 па 16.00, Фаланстэр (falanster.by) ладзіць майстар-клас па размалёўцы ровараў для праекта “Добры ровар” ў Гаражы 38 (Незалежнасці 44Б).

Праект безкаштоўнага пракату “Добры ровар” ужо назбіраў больш за 50 ровараў, наступны крок праекта - зрабіць гэтыя ровары прывабнымі для карыстальнікаў. Ідэя - размаляваць!
 
Удзельнікі майстар-класу

  • Паназіраюць, як можна прыгожа і дэталёва размаляваць ровар
  • Папрактыкуюцца ў размалёўцы на роварах безкаштоўнага пракату
  • Зробяць добрую справу і раскрыюць свой творчы патэнцыял!

Адмысловец па размалёўцы - Святлана Ермаковіч, якая упрыгожыла ўжо 4 ровары - будзе дапамагаць у маляванні вашых задум і даваць парады.

З сабой пажадана ўзяць пэндзлікі (нумары 0,1,2, калі жадаеце маляваць маленькія дэталі, большага памеру - калі не дэталёвы малюнак), фарбы у балонах**, пластыкавыя кубачкі. Пажадана апрануцца ў адзенне, якое не шкада запэцкаць.

Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com, тэлефануйце +375298602312.

Спраўка:
*Фаланстэр - гэта маладзёжная арганізацыя, якая займаецца стварэннем, развіццём і падтрымкай тэматычных і мясцовых супольнасцяў праз выкарыстанне лічбавых тэхналогій і сучасных ведаў. Падрабязней глядзіце falanster.by

**Якія маркі фарбы?
Балоны для малявання, для графіці, напрыклад, “Trane”, якія можна набыць у адмысловых крамах. Ёсць у “Падземцы” (Незалежнасці 43)

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.