Лінуксоўкі
The Linux philosophy is 'Laugh in the face of danger'. Oops. Wrong One. 'Do it yourself'. Yes, that's it.
Linus Torvalds
Лінуксоўкі - гэта традыцыйныя сустрэчы Фаланстэра па вывучэнні адкрытай аперацыйнай сістэмы GNU/Linux і іншых opensourse-праграм.
Сустрэчы праходзяць у адкрытым фармаце. Усе жадаючыя запрашаюцца да вывучэння займальнага свету свабоднага праграмнага забеспячэння.
На сустрэчах:
- дапамагаем пачаткоўцам усталяваць ды наставіць яго першую аперацыйную сістэму на базе GNU/Linux;
- вывучаем тэарэтычныя аспекты кампутарных сістэм (сетка, яе пратаколы і сэрвісы);
- вырашаем практычныя задачы (настáўленне сервернага і сістэмнага праграмнага забеспячэння);
- паглыбляем свае веды ў працы з загадным радком;
- вучымся эфектыўна вырашаць задачы з дапамогай vim, emacs;
- вывучаем інструментарый распрацоўніка (git, python);
- пазітыўна камунікуем і з карысцю бавім час.
Суполка Укантакце.
Прыходзьце да нас!
Вынікі праекта:
- Мы вывучылі асноўныя загады кансолі, навучыліся працаваць у тэкставых рэдактарах vim і emacs, скампілявалі ядро.
- Праведзена 25 сустрэч, у якіх паўдзельнічала больш за 70 зацікаўленых у вывучэнні.
- Лінуксоўкі дапамаглі камандзе Фаланстэра вызначыць свае адносіны да свабоднага праграмнага забеспячэння. Такім чынам, была сфармаваны каштоўнасці - адкрытасць і ўключанасць.
