Мэта клубаў
Усе змены пачынаюцца са зносінаў.
Клубы - гэта нашы лабараторыі атрымання ведаў, вопыту і першаснай загартоўкі. Тут мы эксперыментуем, тэсціруем новыя метады і ідэі, абменьваемся ведамі і камунікуем.
У клубах мы жадаем:
1. Ствараць карысныя Фаланстэру і грамадству праекты, якія адкрываюць веды і магчымасці, арыентаваныя на рознабаковыя групы.
2. Павялічыць кола сімпатызуючых нам.
3. Узмацніць Фаланстэр цікавымі людзьмі, актуальнай інфармацыяй і іншымі рэсурсамі.









