Drupal-клуб
Drupal* дае будаўнічыя блокі, астатняе - гэта твае ўяўленне!
Drupal-клуб - месца вывучэння сістэмы хуткага разгортвання сайтаў - Drupal.
У Клубе ўдзельнікі дзеляцца ведамі (пра модулі, наладкi, аптымізацыі), вывучаюць развіццё і працу з Drupal 6, 7; разам вырашаюць праблемы, што ўзнікаюць пры распрацоўцы і, канешне, камунікуюць.
Усе сустрэчы праходзяць у нефармальнай атмасферы. Іх вынік залежыць ад праектаў Фаланстэра і прапаноў актыўных удзельнікаў.
Тэзісы клубу, якія падзяляюць яго ўдзельнікі:
- Усякія веды і інфармацыя могуць вольна распаўсюджвацца і змяняцца для некамерцыйных мэтаў;
- Камп’ютарныя праграмы, навуковыя вынаходкі, кіно, музыка і іншае мастацтва належыць стваральніку і ўсяму чалавецтву;
- Адукацыя - гэта права, а не прывілей.
Клуб таксама - пачатак і база Drupal-злёту.
Даведка:
*Drupal- гэта адкрытая (open source) сістэма разгортвання сайтаў і вэб-сэрвісаў. Утрымлівае мноства модуляў (больш за 17 тыс.) і дазваляе ствараць сайты разнастайнай складанасці: ад звычайных блокаў да парталаў. Часта не патрабуецца дадатковага ведання праграмавання. Напрыклад, сайт zabej.info зроблены на Drupal.
Вынікі праекта:
З 2012 па 2014 гады прайшло 2 сезона Друпал-клубу. Уключыцца маглі усе, хто валодае любым узроўнем ведаў. Галоўнае - разлічыць свае сілы.
Мы пачыналі з усталёўкі Drupal на лакальныя машыны, вывучалі функцыі і працу розных модуляў. Ішлі ад простага да складанага, ад агульнага да асобнага. Увесь другі сезон мы працавалі над стварэннем нашага сайту і стварылі https://falanster.by.
У 2012 годзе створаны сайт Пірацкага Цэнтра ў Беларусі pirates.by на майстар-класе па вывучэнню CMS Drupal.
У 2014 годзе дапамаглі студэнцкай арганізацыі “БАСС” стварыць сайт на Друпал 7. Таксама дапамагалі ў стварэнні сайта talaka.by, Нікропалі Беларусі.
Drupal-клуб з’явіўся пачаткам праекта Лічбавая Майстэрня, які злучае айці-валанцераў з грамадскімі арганізацыямі ды ініцыятывы для дапамогі ў паляпшэнні іх лічбавай інфраструктуры.
