Феміда Фаланстэра
ВАЙНА - ГЭТА МІР, СВАБОДА - ГЭТА РАБСТВА, НЯВЕДАННЕ - СІЛА
1984, Оруэл

Феміда Фаланстэра - усе, хто прагне валодаць прававымі ведамі збіраюцца тут.
Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права і правы чалавека - тэмы першага сезону.
Штотыднёвыя сустрэчы, адкрытыя прагляды фільмаў, паходы ў суды Мінска пашыралі нашыя гарызонты.
Паводзіны пры затрыманні, на допыце, у судзе - важныя веды для кожнага грамадзяніна - мы раскрывалі ў простай і даступнай форме.
Падыход да сустрэч - нефармальны, але абапіраецца на самаарганізаванасць удзельнікаў, а таксама на іх жаданне дзяліцца ведамі з іншымі.
Беларуская
