Wild.de*: рыторыка па-нямецку
Добры прамоўца - той, хто ўмее казаць проста пра складанае
Скілеф
Гэта клуб нямецкай рыторыкі для тых, хто жадае паглыбіць свае веды ў красамоўстве на нямецкай мове.

Усё пачалося ў кастрычніку 2011 года.
Тэмы, якія не даюць спакою, мы паднімаем падчас заняткаў. Тут могуць абмяркоўвацца: апошнія навіны Беларусі, “Маўленчыя трукі палітыкаў”, “Open Source”. Розныя тэмы - ад грамадска-палітычных да саманапісаных артыкулаў/апавяданняў/вершаў.
Выразны часавы рэгламент - наша традыцыя.
Тут кожны “саўдзельнік” - у справе Wild.de*
*Wild.de -- абр. ад ням. «Wir lernen deutsch» - “ Мы вывучаем нямецкую”
Вынікі праекта:
Клуб існаваў на працягу 2011-2012 гг. За гэты час прайшло больш за 40 сустрэч і свае навыкі размоўнай мовы падвысіла больш за 100 зацікаўленых у вывучэнні нямецкай мовы.
Беларуская
