Мэш-клуб Фаланстэра разгарнуў мэш сетку на два вузлы на летніке лінуксойдаў LVEE 2015, які праходзіў 25-28 чэрвеня.
Злучылі два домікі, каля якіх праходзілі выступленні і канцэнтравалася асноўная маса людзей. У сетку дадалі сэрвісы: блакнот Etherpad, чат і файлаабменнік MediaGrid. Прыкладна 30 чалавек далучалася да сеткі з камп'ютараў і смартфонаў.
У далейшых планах тэставання - павялічыць колькасць вузлоў і адлегласці паміж імі.
Фота: Света Ермаковіч, Міхаіл Волчак
пн, 29/06/2015
