Вікі-вылазка ў Гродна
Вікіфікатар з каманды Фаланстэра 20 кастрычніка наведаў Гродна з лекцыяй для студэнтаў і перадачай метадычнага досведу выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Для выкладчыкаў
Пры зусім невялікай сустрэчы з метадыстамі быў раскрыты досвед працы з панэллю для правядзення як універсітэцкіх курсаў, так і для трэнінгаў нефармальнай адукацыі - https://outreachdashboard.wmflabs.org. Гэта сістэма дазваляе:
- Далучаць/запрашаць удзельнікаў курсаў, трэнінгаў на адмысловую старонку.
- Дадаваць артыкулы, якія будуць складаць змест курса, а таксама назіраць, над якімі артыкуламі пачалася праца, якія ўжо праўленыя.
- Замацоўваць задачы за кожным удзельнікам.
- Сачыць за ўнёскам кожнага ўдзельніка (як тэкста, так і выяваў) і інш.
Іншымі словамі, гэты адукацыйны вэб-сэрвіс дае добрую прыладу выкладчыку цэнтралізаваць інфармацыйныя плыні і паскорыць аналіз паспявальнасці студэнтаў і ўдзельнікаў навучальных праграм.
Быў разгледжаны прыклад баранавіцкай вікі-экспедыцыі. А таксама прааналізавана практыка вядзення курса па фізіцы ў БДУ. Пакуль рана адзначаць паспяховаць або не дадзенага сэрвіса, але пачатак пакладзены і мы будзем выкарыстоваць гэту прыладу, а таксама назіраць за тым, як працуе яна ў адукацыйных праграмах розных навучальных устаноў.
Выкладчыкі зацікавіліся метадычнымі брашурамі, выдадзенымі вікісупольнасцю. Спасылкі на іх англійскія версіі ніжэй:
- Асновы для інструктараў. Як выкарыстоўваць Вікіпедыю, як навучальную прыладу.
- Лепшыя практыкі. Як выкладчыкі навучаюць з дапамогай Вікіпедыі.
- Прыклад 12 тыднёвай праграмы па навучанню працы ў Вікіпедыі.
Перад пачаткам інтэграцыі Вікіпедыі ў доўгатэрміновыя курсы рэкамендуем выкладчыкам, трэнерам і адукатарам прайсці курс.
Для студэнтаў
Студэнты атрымалі аднагадзінавую лекцыю і паспелі стварыць акаўнты: Jb1918, КириллКрут, Viktorian12345, XanderLS, Neegzistuoja, MyFurry, Містэр Клайд, Карыят, Иодковский, Аляксандра Сербін, Артуров Артур Артурович.
Таксама студэнтам рэкамендуем прайсці адзін з курсаў:
- Трэнінг для студэнтаў. Асновы.
- Модулі трэнігаў для студэнтаў на ВікіАдукацыі.
- Каму больш імпануе гульня, можна абраць гульнявы падыход для навучання вікітэхналогіям.
Рэзюмуем
Паездка ў Гродзенскі ўніверсітэт паказала, што студэнты гатовыя спрабаваць працаваць з новымі тэхналогіямі, справа засталася за смелымі педагогамі-эксперыментатарамі, якія жадаюць і гатовы пачаць прымяняць сучасныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе. Фаланстэр будзе дапамагаць у гэтай справе далей.
