11 лютага Лічбавая майстэрня (it.falanster.by) збірае на БутКэмп валанцёраў, якія гатовы дапамагчы, і грамадскія ініцыятывы, якім неабходна дапамога ў фармуляванні сваіх айці-задач.
Падчас сустрэчы будзе:
- Распаведзена пра найбольш частыя памылкі ініцыятыў пры фармуляванні задач для айці-валанцёраў.
- Кожная ініцыятыва, якая вызначылася са сваёй патрэбай, зможа прэзентаваць задачу і паслухаць меркаванні пра яе ад каманды Лічбавай майстэрні і зацікаўленых валанцёраў.
- БутКэмп - гэта таксама шанец для ўдзельнікаў майстэрні развіртуаліцца, а ў ініцыятыў і валанцёраў знайсці партнёраў, якія дапамогуць вырашыць айці-задачу.
Мы запросім большасць валанцёраў з вопытам распрацоўкі сайтаў і вэб-сэрвісаў. Але… грамадскія ініцыятывы, у якіх ёсць іншыя (не вэб-) задачы таксама запрашаюцца, бо гэта магчымасць атрымаць адваротную сувязь пра фармулёўцы сваёй патрэбы.
Для ўдзелу неабходна да серады 8 лютага 23:59:
- Тым, хто ўжо працаваў з намі проста напісаць нам на скрыню: falanster.by@gmail.com
- Грамадскім некамерцыйным ініцыятывам. Лаканічна сфармуляваць сваю задачу і падрыхтаваць 5 хвілінны расповяд пра яе, або пры складанасці фармулёўкі проста напісаць у чым цяжкасць і запоўніць анкету з запытам дапамогі.
- Валанцёрам. Быць гатовым актыўна дапамагаць ініцыятывам сваім пытаннямі і ведамі, і запоўніць анкету айці-валанцёра.
Пасля мы звяжамся і ўдакладнім дэталі і месца.
Мерапрыемства адбудзецца ў Мінску.
Пачатак: 11:00 (працягласць 4 гадзіны)
Дата: 11 лютага.
Даведка:
Лічбавая майстэрня - гэта месца, дзе лічбавыя валанцёры дапамагаюць грамадскім ініцыятывам, арганізацыям, альбо праектам палепшыць сваю інфраструктуру і ўзаемадзейнне з лічбавым светам. А таксама ЛМ - гэта пачынанне грамадскай арганізацыі Фаланстэр для развіцця лічбавага валанцёрства ў Беларусі.

