"docendo discimus"

Мэш-клуб 1.4: Тэсціруем мэш-сетку ў ангары

+1
0
-1

Сустрэча мэш-клуба адбудзецца 28 сакавіка. Сустракаемся а 14.00 на базе Фаланстэра. Далей рушым на месца тэставага іспыту, у ангар, і разгортваем сетку.

Згодна плану клуба ў першую чаргу сустрэча прысвечана практыцы:

  • Разгортваем сетку ў вялікім ангары. (Выкарыстоўваем роўтары TP-LINK WDR4300, Ubiquity Picostation, Ubiquity NanoStation)
  • Робім два шлюза ў Інтэрнэт (адзін з DSL, другі з 3G)

У сацыяльнай частцы гутарым пра вайфай карту сетак Мінска і як з ёй магчыма працаваць.

Падрыхтоўка да сустрэчы:

  • Шукаем валанцёра на фота рэпартаж і відыё, бо будзем рабіць унікальную з'яву для мясцовых краёў.
  • Неабходна машына або рукі, каб перанесці абсталяванне з базы Фаланстэра ў ангар і назад.
  • З сабой добра ўзяць смачныя нішцякі і гарбату ў тэрмасе, цёплае адзенне. Бо каля 4-5 гадзінаў будзем на "вуліцы" (у ангары).

*Дамашняе заданне. Чытаем старонкі 55-83 кнігі па асновах вайфай сетак.

Жадаючыя падымаць свае тэмы, могуць дадаць іх у наступныя сустрэчы мэш-клуба на вікі старонцы. Зацікаўленым для ўдзелу ў клубе варта запоўніць анкету.

Па пытаннях і прапановах тэлефануйце: +375 29 1274267

Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.
Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.