Выходзім на арбіту праекта Вікі-дапаможнік. І першы наш крок - сустрэча валанцёраў, адбудзецца 14 ліпеня, 18.50, на базе Фаланстэра.
Хутка падрабязнае апісанне праекта Вікі-дапаможнік з’явіцца на сайце, а дагэтуль скажам, што ідэя праекта - стварыць брашуру, якая проста і зразумела распавядзе пра Вікіпедыю і адкажа на больш актуальныя пытанні для пачаткоўца: Як дадаць першы артыкул? Што такое вікі-супольнасць? Па якіх прынцыпах яна працуе? Што такое свабодныя веды? Як запампаваць фота ў Вікіпедыю?
Мы будзем ствараць брашуру талакой, гэтым самым узмацняючы супольнасць беларускай Вікіпедыі.
На сустрэчы мы разам складзём змест будучага дапаможніка і кожны вырашыць, што будзе рабіць далей: пісаць тэксты па змесце, вычытваць памылкі, маляваць малюнкі, вярстаць, ці займацца іншымі арганізацыйнымі справамі.
Запрашаем усіх на міжгалактычны касмічны карабель да Вікі-планеты!
Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com
П.С. Традыцыйна ў аўторак - сутрэча Фаланстэра. Гэта значыць, што, акрамя праекта Вікі-дапаможнік, можна будзе даведацца пра іншыя актыўнасці арганізацыі.

