мэш-сетка
Мэш камунікацыі ў лесе, ці як лінуксойды тэставалі сетку на LVEE 2015
Мэш-клуб Фаланстэра разгарнуў мэш сетку на два вузлы на летніке лінуксойдаў LVEE 2015, які праходзіў 25-28 чэрвеня.
Злучылі два домікі, каля якіх праходзілі выступленні і канцэнтравалася асноўная маса людзей. У сетку дадалі сэрвісы: блакнот Etherpad, чат і файлаабменнік MediaGrid. Прыкладна 30 чалавек далучалася да сеткі з камп'ютараў і смартфонаў.
У далейшых планах тэставання - павялічыць колькасць вузлоў і адлегласці паміж імі.
Мэш-клуб на майскай Лінуксоўцы
Разглядалі месца гіка ў развіцці бяздротавых сетак, камунікавалі з лінуксойдамі на Мінскай Лінуксоўцы MLUG 30 траўня.
Крыху распавялі пра мэш-клуб, спланавалі сетку для летніка лінуксойдаў LVEE з дапамогай гульні і раскінулі тэставую сетку. Некалькі чалавек далучыліся адначасова да сервісу Etherpad (блакнота для сумеснага рэдагавання). Вызначылі, што сетка патрабуе ўдасканальвання.
Падзякавалі Андрэю Захарэвічу за лінукс супрацу.
Фота: Света Ермаковіч
ІТ-намёт на Кірмашы моладзевых практык
Некалькі фота з айці-намёта: гікі, валанцёры і сябры Фаланстэра камунікавалі, наразалі налепкі і тэставалі мэш-тэхналогіі. 16 траўня. ЦЭХ.
Мэш-клуб: Тэсціруем мэш-сетку ў ангары 2
11 красавіка мэш-клуб працягваў тэсціраванне мэш-сеткі ў ангары, новым будынку ЦЭХа (вул. Кастрычніцкая, 16). Развярнулі 7 кропак доступу да сеткі, падлучылі да інтэрнэта ЦЭХа, да 3g мадэма. Поспех.
Мэш-клуб. Даследванне тэрыторыі Лошыцкага парку
4 красавіка даследвалі мясцовасць Лошыцкага парку для таго, каб разгарнуць айці-палатку падчас Лошыцкага фэсту.
Фота: Міхась Волчак і Святлана Ермаковіч
