Якія правілы рэгулююць рух роварыста? Якія перашкоды сустракае кожны яздок на сваёй дарозе? Як і якія рычагі можна задзейнічаць, каб паляпшаць велаінфраструктуру?
Адказы на гэтыя пытанні будзем шукаць у клубе “Феміда Фаланстэра” 28 сакавіка а 19.00.
Сустрэча будзе падзелена на 3 блокі:
1) Разгледзім Правілы дарожнага руху датычна раварыстаў, адзначым іх слабыя і моцныя бакі, прааналізуем практыку ўжывання.
Нядаўняе апытанне паказала, што большая частка велааматараў ведае ПДР, але тым не менш парушае іх.

З чаго можна зрабіць выснову: або несвядомыя асобныя раварысты, або недасканалыя правілы. Разбяромся ў сітуацыі!
2) Пазнаёмімся з рэгуляваннем безбар'ернага асяроддзя ў горадзе і будаўніцтвам велаінфраструктуры. Раскроем ролю БАЭС у гэтым кірунку.
Па меркаванні апытаных, менавіта неабсталяванне горада велаінфраструктурай з'яўляецца самай значнай перашкодай для велааматара.

3) Напрыканцы структуруем інфармацыю, адзначым, што ўвойдзе ў “Дапаможнік”, і размясцім на нашай wiki.
Сустракаемся 28 сакавіка а 19.00 на базе Фаланстэра.
Запрашаем усіх неабыякавых да цяперашніх праблем раварыстаў.
Веласезон на за горамі!

