29 лістапада з праектам “Смачная Творчасць” (Свабодныя Веды) актывісты Фаланстэра ўдзельнічаюць у штомесячнай сустрэчы FOSS-супольнасці (у народзе, лінуксоідаў). Тым самым працягваецца шэраг сустрэч, прысвечаных планаванню дзейнасці праекта на 2015 год.
Што плануецца закрануць падчас інтэрвенцыі:
- Справаздача дзейнасці праекта "Смачная творчасць" у 2014 годзе, або што зроблена ў Беларусі на шляху да мары Столмана? - 15 хвілін
- Краудсорсім новыя аўтарскія правы для гікаў. Як мы можам скаардынавацца ў наступным годзе? Штурм ідэй па магчымай супрацы ў наступным годзе FOSS і Смачнай Творчасці - 30 хвілін.
- Акумуляцыя пытанняў FOSS супольнасці або юрыдычная клініка - 15 хвілін.
Нагадаем, што на мінулай сустрэчы мы займаліся пошукам агульных кропак для магчымага ўзаемадзеяння з групай адкрытых дадзеных у Беларусі.
Агульная мэта праекта “Смачная творчасць” (aka Экасістэма свабоднай творчасці, свабодных ведаў) правесці практычнае даследванне праблематыкі ў галіне аўтарскага права і стварыць умовы для новых правілаў, больш прыстасаваных да патрэб грамадства, зацікаўленых супольнасцяў і аўтараў.

