Мэш сетка: як гульнявы метад можа дапамагчы ў развіцці адкрытых тэхналогій.
Эксперыменты з бяздротавымі сеткамі ставіць Фаланстэр на традыцыйным злёце лінуксойдаў LVEE (Linux Vacation / Eastern Europe), які адбудзецца 25-28 чэрвеня на турбазе “Хімік”.
На працягу некалькіх дзен спецыялісты па стварэнні і развіцці Open Source тэхналогій будуць актыўна абменьвацца вопытам. Тым часам Мэш-клуб Фаланстэра правядзе майстар клас па бяздротавых тэхналогіях і прапануе разгарнуць тэставую мэш-сетку на месцы правядзення.
