Трынадцаты прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 25 траўня, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім кіно “Імя нам легіён. Гісторыя Хактывізма”.
Дакументальнае даследванне групы Ананімус - вольнага аб'яднання актывістаў-радыкалаў. Гэтыя людзі вывелі грамадскае непавінавенне на лічбавы ўзровень.
Дата: 25 траўня
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 29 8602312
Уваход свабодны для гікаў, кіберпанкаў і прочай навалачы :)
Можна прыносіць гарбату, каву, ды пячэнькі.
Глядзім! Думаем! Гічым!

