Трэці прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 16 сакавіка, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім кіно “Хакеры”.
Моладзь з 90-х узламвае самыя розныя базы дадзеных. Хто можа абысці самую моцную абарону?! Хто можа хакнуць хутшэй за астатніх?!
Вымалёўваецца культура дзяцей свабоднага інтэрнэту, якім пагражаюць улады і вірусы, але іх вера ў бясконцыя магчымасці Сеціва і іх майстэрства стварае новыя каштоўнасці і новую справядлівасць, - новую этыку.
Цікава параўнаць з сённяшнім днём. Дзе шукаць такіх хацкераў зараз?
Дата: 16 сакавіка
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 29 8602312
Уваход свабодны для гікаў, кіберпанкаў і прочай навалачы :)
Можна прыносіць гарбату, каву, ды пячэнькі.
Глядзім! Думаем! Гічым!

