"ultima ratio"

Запуск першай сістэмы электроннага ўдзелу ў Беларусі

+1
+17
-1

Прэзентацыя праекта анлайн платформы Інструмент Удзелу ад арганізацыі Фаланстэр* адбудзецца 25 красавіка ў 13.00 ў межах Тыдня Устойлівага Развіцця*.

Інструмент Удзелу - гэта валанцёрскі праект па стварэнню анлайн-платформы, мэта якой дапамагчы жыхарам Беларусі выпрацоўваць рашэнні, важныя для краіны, пасродках сеціва Інтэрнэт.

На сустрэчы каардынатары праекта распавядуць пра працэсс стварэння платформы, яе магчымасці і прадэманструюць працу з ёй. Удзельнікі змогуць задаць пытанні, выказаць свае меркаванні, чым дапамагчы далейшаму развіццю праекта. Таксама госці даведаюцца пра лепшыя сусветныя практыкі электроннага ўдзелу*

“Напачатку задумы нам важна было, каб розныя ініцыятывы ад грамадскіх арганізацый і грамадзян, якія кранаюць вялікія групы людзей, станавілся больш даступнымі для шырокага ўдзелу і больш адкрытымі для грамадскасці. Нашы намаганні - гэта пачатак развіцця электроннай дэмакратыі Беларусі,” - кажа адзін са стваральнікаў пляцоўкі Міхаіл Волчак.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету

Магчыма далучыцца да мерапрыемства ўдалена.
Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com

Праграма:

  1. Якія сёння маюцца сродкі электроннага ўдзелу ў свеце.
  2. Прэзентацыя платформы Інструменту Удзелу.
  3. Накірункі валанцёрскай і партнёрскай працы.
  4. Як можна развіваць электронны ўдзел у Беларусі?
  5. Пытанні і адказы, у тым ліку ад сеціўных удзельнікаў.
  6. [Магчымы выступы экспертаў у галіне электроннага кіравання].

Запоўніць анкету

Даведка:

*Тыдзень устойлівага развіцця - гэта комплекс мерапрыемстваў, арганізаваных праграмай падтрымкі Беларусі ад ўрада Германіі, з мэтай роста дабрабыта беларускага грамадства ў сферах экалогіі, эканомікі і грамадзянскай супольнасці.

*Фаланстэр - гэта маладёжная арганізацыя, мэта якой развіваць грамадскія супольнасці і грамадства з дапамогай сеціва Інтэрнэт. На працягу апошняга года сіламі актывістаў і валанцёраў вялася праца над стварэннем платформы Інструмент Удзелу.

*Электронны ўдзел - гэта агульна прыняты тэрмін, якім пазначаецца ўдзел грамадзян у працэссе дзяржаўнага адміністравання, прадастаўлення паслуг, прыняцця рашэнняў і фарміравання палітык з дапамогай інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сродкаў (напрыклад, Інтэрнэт). Варта адзначыць, што электронны ўдзел надае вялікую ўвагу месцу гармадзян ў электронным кіраванні.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.