Запуск першай сістэмы электроннага ўдзелу ў Беларусі
Прэзентацыя праекта анлайн платформы Інструмент Удзелу ад арганізацыі Фаланстэр* адбудзецца 25 красавіка ў 13.00 ў межах Тыдня Устойлівага Развіцця*.
Інструмент Удзелу - гэта валанцёрскі праект па стварэнню анлайн-платформы, мэта якой дапамагчы жыхарам Беларусі выпрацоўваць рашэнні, важныя для краіны, пасродках сеціва Інтэрнэт.
