"debito tempore"

Drupal-вынікі 2012 года

аўт, 01/08/2013 - 11:30

Праект Drupal-злёт 2 скончыў год актыўнасці Фаланстэра. Акрамя традыцыйных дакладаў па Drupal і майстар-класа, мы пераклалі модуль Date на беларускую мову і сабралі сайт ініцыятывы “Некропалi Беларусi”. Мерапрыемства праходзіла ў каворкінге “Прыцягненне” 15-16 снежня.

Злёт для распрацоўшчыкаў і аматараў CMS Drupal прапаноўваў “Быць сацыяльным!”  і развіваць drupal-супольнасць Беларусі. Мерапрыемства было шматгранным і ўключала майстар-клас для пачаткоўцаў, кодспрынт (пераклад модуляў Drupal на беларускую мову), хакатон (стварэнне сайта праекту сацыяльнай ініцыятывы), даклады на друпальныя і калядрупальныя тэмы.

За 2 дні мы змаглі не толькі пагрузіцца ў свет Drupal і  плённа пакамунікаваць, але і зрабіць карысныя справы.
Значныя вынікі Drupal-злёта: перакладзены модуль Date і ўрачыстае адкрыццё сайта “Некропалі Беларусі”*.

У новым годзе Drupal-клуб працягне вывучэнне ўжо drupal 8. Усе жадаючыя запрашаюцца на базу Фаланстэра кожную сераду а 19.00.


* “Некропалi Беларусi” - сацыяльная ініцыятыва, якая займаецца стварэннем архіва гістарычных пахаванняў на тэрыторыі Беларусі з мэтай захавання памяці пра людзей, якія жылі і працавалі ў Беларусі.

 
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.