"dictum - factum"

Мы ездзім на сур’ёзных роварах

пят, 05/30/2014 - 09:00

Як можна змяняць правілы? – абмяркоўвалі 28 траўня ў  ФіліяцеПад эгідай Фаланстара на сустрэчу прыехалі Мінская Роварная Суполка, Зяленая Сетка і раварысты.

Адбыўся абмен досведам паміж пасыянарнымі прадстаўнікамі арганізацый: размаўлялі не аб тым, што мяняць у роварным руху, а як. Разуменне неабходнасці пытання яшчэ не яўнае, многія раварысты спачуваюць альбо выказваюць сваю незадаволенасць правіламі дарожнага руху (ПДР) і інфраструктурай гарадоў, і толькі адзінкі прапаноўваюць магчымыя рашэнні.

Фаланстар
Інструмент Удзелу

Міхась Воўчак засяродзіў сваю ўвагу на тым, што ўнутраныя і вонкавыя праблемы роварнай супольнасці сёння могуць вырашацца праз сетку.

Рашэнне – гэта сістэма абмеркавання і галасавання, анлайн інструмент.
Тэхнічная частка: магчымасць дадаваць абмеркаванні і прапановы.
Сацыяльная частка: узамаедзеянне суполак.

Працэс камунікацыі на сайце для прыняцця рашэнняў будзе празрыстым, можна будзе выкарыстоўваць інфармацыю паўторна і збіраць усе важныя пытанні і меркаванні ў адным месцы.
Акумуляцыя мноства галасоў дазволіць наступным крокам краўдсорсіць закон.

Фаланстар разгортвае сайт на сваім серверы, прапаноўвае далучыцца і дапамагаць у разгортванні, тэставанні, распаўсюдзе інфармацыі аб дадзенай оўпэнсорс сістэме.

Перапыняючы першага выступоўцу, фасілітатар Фіяльты паведамляе, што кабета ў дворыку не можа прыпаркаваць аўтамабіль з-за “чырвонага” ровара. Гаспадар быў вымушаны адлучыцца і пераставіць агрэгат, каб машына прасунулася трохі бліжэй да агароджы і не пашкрэбла люстэрка задняга агляду.

Мінская Роварная Суполка
Досвед і ПДР

Джон Расман звярнуў увагу на стаянкі аўтамабіляў і парушэнні правілаў паркоўкі (згодна з 143 пунктам ПДР)
Калі гутарка пра змены правілаў, то пачаць варта з аўтамабіляў, на ягонае меркаванне. Трэба, каб пункты правілаў выконваліся адносна ўжо існуючых правілаў паркоўкі. Таксама, калі паркоўкі будуць платнымі, то сітуацыя з парушэннямі зменіцца.

Яўген Харужы падзяліўся сваімі ведамі. Па пытаннях зменаў можна камунікаваць непасрэдна з людзьмі, якія рыхтуюць змены, і можна стасавацца з ніжэйшымі па іерархіі ўстановамі. Але патрэбныя добрыя аргументы, каб дзяржаўныя органы прыслухаліся да вашага меркавання. Напрыклад, можна апеляваць да адпаведнасці беларускіх ПДР Венскай канвенцыі аб дарожным руху і іншым міжнародным дамовам.

Зяленая Сетка
Юрыдычная база

Кастусь Кірыленка і Таццяна Сініца распавялі пра магчымыя механізмы камунікацыі з органамі ўлады.

Адзін з цікавых момантаў – гэта рэалізацыя права заканадаўчай ініцыятывы. Калі гэта даволі складаны момант для грамадзянаў (трэба сабраць 50 000 подпісаў), то ідэя знайсці дэпутата-раварыста з палаты парламента (дэпутат мае права на заканадаўчую ініцыятыву) узняла настрой удзельнікам сустрэчы.

Важна памятаць, што на ДАІ ляжыць абавязак выяўляць прычыны ДТЗ і ліквідаваць гэтыя прычыны. Тут можна шукаць кропкі сутыкнення.

  

Падчас дыскусіі і абмеркавання прыйшлі да высновы, што трэба аб’ядноўваць намаганні па пошуку рашэнняў і іх рэалізацыі, сінхранізавацца і абменьвацца інфармацыяй, каб разумець, хто што робіць і куды ідзе, дзе можна дапамагчы і як далучыцца.

Ініцыятыва, “якой баліць”, збірае іншыя ініцыятывы (сёння гэта Фаланстар). Наступную сустрэчу прызначылі на верасень. А там ужо ёсць ідэі правядзення Роварнага Форуму і Дня без аўтамабіля.

Таксама атрымалася зрабіць аддаленае падлучэнне праз скайп. Адлегласць была пераадоленая сецівам. Гэтую практыку можна карыстаць для камунікацыі з рэгіёнамі.

Кааперуемся, сінхранізуемся і дзейнічаем!

Сціслы канспект сустрэчы

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.