Што было і што будзе
Феміда Фаланстэра – ПДР – мы аналізавалі правілы дарожнага руху, разглядалі іх моцныя і слабыя бакі, мелі зносіны з юрыстамі ды актывістамі.

Дапаможнік Раварысту – брашура, якая дапамагае веласіпедыстам-пачаткоўцам лепш разумець гэты тып транспарту і сацыяльнае асяроддзе ў гарадах краіны, асабліва ў Мінску.

Клуб - Вывучаем капірайт стаў працягам вывучэння заканадаўства Беларусі. Гэтым разам асноўны акцэнт быў зроблены на Закон «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», праводзіўся шэраг дыскусій і анлайн-мастоў з адмыслоўцамі з іншых краін (Украіны, Расіі, Польшчы, Каталоніі).

Drupal-дні, Вікі-дні злучалі ўдзельнікаў Фаланстэра і гасцёў з іншымі супольнасцямі, дзе мы факусаваліся на перадачы ведаў, практычных пытаннях, а таксама засваенні і пашырэнні міжнароднага супрацоўніцтва.


База ведаў. Працягнулася праца па стварэнні базы ведаў арганізацыі. На сёння ўжо працуюць CRM і wiki.
Пірацкі Цэнтр – гэта самы амбітны праект арганізацыі, які ў 2013 годзе выйшаў у вольнае плаванне і набірае абароты. Ён будзе развівацца і ў 2014 годзе як асобная ініцыятыва, а, магчыма, і арганізацыя.


Што будзе. 2014
Сёлета працягнецца шэраг праектаў, якія мы пачалі раней, а таксама тыя, якімі зоймемся ўпершыню.
Усё пачнецца з бестэрміновай кампаніі «Практыкант». Яе асноўны сэнс - прыцягненне студэнтаў і навучэнцаў з розных ВНУ краіны прайсці практыку ў МГА Фаланстэр, дзе можна будзе не толькі атрымаць навыкі больш мацёрых фалангістаў, але і рэалізаваць свае задумкі. Вядома, практыканты атрымаюць досвед і мноства ведаў.
Дзень Адкрытых Дадзеных 22 лютага. Мы ўжо рыхтуемся да гэтага дня. Гэта разавае мерапрыемства, але тэма адкрытых дадзеных блізкая Фаланстэру і па духу, і па практыцы. У бліжэйшыя тыдні мы завяршым працу над праектам УЗНАГАРОДЫ.БАЙ і жадаем зрабіць яго прэзентацыю на мерапрыемстве, таксама плануецца шэраг іншых праектаў і ўдзельнікаў у тым ліку з-за мяжы.
Вела – змяняй правілы! – асноўны акцэнт будзе на абнаўленні «Дапаможніка раварыста», а таксама ўзаемадзеяння з рознымі ініцыятывамі па актуалізацыі рэформы правіл дарожнага руху. Кульмінацыя праекта будзе ўвесну, таксама магчымая актыўнасць і ўвосень, у выпадку поспеху.
На сёння стала пытанне пашырэння дзейнасці арганізацыі на тэрыторыю Беларусі і краін суседзяў. Таму 2014 год будзе прысвечаны пошуку сімпатызуючых людзей і аднадумцаў для стварэння рэспубліканскай ці міжнароднай арганізацыі на базе Фаланстэра. Пашырэнне фармату дазволіць нам ахапіць большую геаграфію і выбудоўваць больш трывалыя сувязі.
Эксперыментальны праект - рэалізацыя mesh-сеткі ў Мінску - натыкнуўся на заканадаўчыя бар'еры. Таму Фаланстэр на працягу 2014 года будзе вывучаць тэхнічныя і юрыдычныя моманты, звязаныя з некамерцыйным распаўсюдам гэтай тэхналогіі.
Буккроссінг - ствараем кніжную "ахоўваемую" паліцу ў Фаланстэры. На працягу некалькіх гадоў на базе Фаланстэра назапасіліся кнігі розных тэматык: гісторыя, філасофія, мастацтва. Будзем падтрымліваць традыцыю збору цікавых кніг і, у той жа час, абмену імі, распаўсюду карысных ведаў.
Немагчыма распаўсюдзіць інфармацыю пра праекты без граматнага піяру і прыгожага дызайну, таму пачынаем збіраць каманду дызайнераў і мастакоў, гатовых да сацыяльных і вірусных эксперыментаў.
Па меры рэалізацыі ўжо апісаных праектаў 2014 года будуць з'яўляцца і новыя. Мы запрашаем зацікаўленых людзей далучацца да Фаланстэра, а таксама гатовыя мець зносіны з іншымі арганізацыямі па пошуку агульных кропак судотыку.
Гэты год пройдзе пад лозунгам: Эксперыментуй! Будзь сацыяльным!
